Перайсьці да зьместу

Вайсковая тактыка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Абарончая тактыка кругавога разьмяшчэньня самаходаў

Та́ктыка (стар.-грэц. τακτικός — «пастраеньне войска») — выкарыстаньне сілаў з найбольшай выгадай у бязвыгадным становішчы для дасягненьня абмежаванай мэты. Выбар засноўваецца на разуменьні найлепшага выкарыстаньня сродкаў змаганьня на пэўнай ступені сутыкненьня для ажыцьцяўленьня стратэгіі. Ёсьць абмежаваным дзеяньнем у рамках стратэгіі, зьвязаным са змаганьнем. Ужываецца ў карацейшы адцінак часу ў вузейшай галіне з больш абмежаваным лікам людзей і абмежаванымі спосабамі, чымся стратэгія. Для дасягненьня стратэгічнай мэты абіраецца наступальнае дзеяньне. Ёсьць сродкам стварэньня спрыяльных для нанясеньня рашучага ўдару па праціўніку ўмоваў. Вымагае навучанасьці ўдзельнікаў выкарыстаньню выбраных спосабаў дзеяньня[1].

  1. ^ Джын Шарп. Чатыры важныя тэрміны стратэгічнага плянаваньня // Ад дыктатуры да дэмакратыі. — Бостан: Інстытут імя Альбэрта Айнштайна, 2005. — С. 34-36. — 64 с.