Станкевічы (шляхецкі род)
Выгляд
Станке́вічы (Stankievičy; па-польску: Stankiewiczowie) — татарскі княскі род у ВКЛ гербу Бонча, адгалінаваньне Наймановічаў. Род паходзіць ад Багдана, сына Станкі Аскевіча. Багдан меў трох сыноў Ахмэця, Ях’ю й Гасеня. Магчымы нашчадак Гасеня — Ян Станкевіч — быў у 1773 таварышам у палку варты пярэдніх войскаў каронных. Ягоныя нашчадкі ў 1862 пацьвердзілі сваё шляхецтва перад менскай дэпутацыяй.