Вадалазы пад дажджом
Выгляд
Tuukrid vihmas | |
Жанр | маляваная анімацыя |
---|---|
Рэжысэр |
Вольга Пярн Прыйт Пярн |
Аўтар сцэнару | Прыйт Пярн |
Кампазытар | Горэт Куус |
Аніматары |
Тарма Ваармэц Мар’е Але Юльле Мэцур Цііна Убар |
Апэратар | Вольга Пярн |
Гукаапэратар | Горэт Куус |
Студыя | Eesti Joonisfilm |
Краіна | Эстонія |
Працягласьць | 23’21” |
Прэм’ера | 18 лістапада 2009 |
IMDb | ID 1600455 |
«Вадала́зы пад дажджо́м» (па-эстонску: Tuukrid vihmas) — чорна-белы анімацыйны фільм эстонца Прыйта Пярна і ягонай жонкі-беларускі Вольгі, выпушчаны ў 2009 року. Стужка стала самым пасьпяховым эстонскім мультфільмам, заваяваўшы 18 узнагарод на розных міжнародных фэстывалях[1].
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Адзін дзень з жыцьця сужэнцаў. Ён працуе вадалазам, Яна — дантыстка ў начным пункце дапамогі. Яны сустракаюцца толькі зранку і ўвечары, каб разьвітацца, бо Яму час ісьці на працу, а Яна хоча спаць пасьля працы.
Над іхнім сьветам — бясконцы шэры дождж…
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Залатая абракадабра» 16-га кінафэстывалю «Etiuda&Anima» (Кракаў, Польшча, 2009)
- Прыз «Дон Кіхот» ад Міжнароднай фэдэрацыі кінатаварыстваў на 16-м кінафэстывалі «Etiuda&Anima» (Кракаў, Польшча, 2009)
- Гран-пры міжнароднага фэстывалю анімацыйных фільмаў «Anima» (Брусэль, Бэльгія, 2010)
- Гран-пры міжнароднага фэстывалю анімацыйных фільмаў «Monstra» (Лісабон, Партугалія, 2010)
- Прыз за лепшы саўндтрэк на міжнародным фэстывалі анімацыйных фільмаў «Monstra» (Лісабон, Партугалія, 2010)
- Гран-пры міжнароднага фэстывалю «Animafest Zagreb» (Загрэб, Харватыя, 2010)[2]
- Прыз места Хірасіма на міжнародным анімацыйным фэстывалі (Хірасіма, Японія, 2010)[3]
- Прыз за лепшы сцэнар на міжнародным фэстывалі анімацыйных фільмаў «Fantoche» (Бадэн, Швайцарыя, 2010)
- Прыз за лепшы гук на міжнародным фэстывалі анімацыйных фільмаў «Fantoche» (Бадэн, Швайцарыя, 2010)
- «Срэбны воўк» за лепшы кароткамэтражны фільм на фэстывалі новага кіно (Манрэаль, Канада, 2010)
- Гран-пры міжнароднага фэстывалю анімацыйных фільмаў «Tofuzi» (Батумі, Грузія, 2010)[4]
- Прыз за нардыйскі і балтыйскі фільм на Фрэдрыкстадзкім фэстывалі анімацыйных фільмаў «Fantoche» (Фрэдрыкстад, Нарвэгія, 2010)
- Прыз за лепшы сярэднемэтражны фільм на міжнародным фэстывалі анімацыйных фільмаў «Cinanima» (Эшпінью, Партугалія, 2010)
- Прыз за лепшы сцэнар на фэстывалі «Animated dreams» (Эстонія, 2010)
- Гран-пры міжнароднага фэстывалю анімацыйных фільмаў «Anifest» (Тржэбань, Чэхія, 2011)
- Прыз за лепшы міжнародны кароткамэтражны фільм на міжнародным фэстывалі анімацыйных фільмаў «Anifilm» (Тржэбань, Чэхія, 2011)
- Асаблівая адзнака за лепшую рэжысэрыю на міжнародным фэстывалі анімацыйных фільмаў «Animanima» (Сэрбія, 2011)[5]
- Гран-пры 18-га міжнароднага фэстывалю «Крок» (Адэса, Украіна, 2011)[6]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Sven Randlaid. (04. oktoober 2011) «Tuukrid vihmas» tõusis Eesti edukaimaks animafilmiks (эст.). ERR. Праверана 11 верасьня 2012 г.
- ^ Animafest zagreb 2010 prizewinners (анг.) Animafest Zagreb Праверана 11 верасьня 2012 г.
- ^ Winners (анг.) Hiroshima 2010 Праверана 11 верасьня 2012 г.
- ^ «Tofuzi 2010» Batumi (анг.) Tofuzi Праверана 11 верасьня 2012 г.
- ^ Nagrađeni 2011 (харв.) Festival Animanima Праверана 11 верасьня 2012 г.
- ^ «Крок» приплыл (рас.). Московские новости (3 кастрычніка 2011). Праверана 11 верасьня 2012 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Eesti Joonisfilm (анг.)