Перайсьці да зьместу

Вавёрачнікі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вавёрачнікі
Tupaia glis
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
НадклясаЧатырохногія (Tetrapoda)
КлясаСысуны (Mammalia)
ПадклясаЗьвяры (Theria)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
НадатрадEuarchontoglires
АтрадВавёрачнікі
Бінамінальная намэнклятура
Scandentia
Wagner, 1855

Вавёрачнікі (Scandentia) — атрад клясы сысуноў, які ўключае 2 сучасныя сямействы, 4 сучасныя роды і 23 віды[1]. Сучасныя вавёрачнікі жывуць у Паўднёвай Азіі, ад Індыі да Барнэо і Філіпін. Сустракаюцца ў лісьцяных лясах. Выкапныя рэшткі вядомыя ад сярэдняга эацэну Азіі. Гэта ўсяедныя жывёлы; ужываюць вусякоў, дробных хрыбетных, садавіну, насеньне, нектар, яйкі птушак. Яны часта актыўныя днём. Іх можна знайсьці на дрэвах або на зямлі. Некаторыя віды адзінкавыя, іншыя сустракаюцца парамі ці нават невялікімі групамі. Зьнешнія формы і памеры падобныя як у вавёрак; аднак у іх адсутнічаюць доўгія вібрысы і у іх ёсьць 5 функцыянальных пальцаў. Вочы ў іх вялікія, а слых выдатны. Зубная формула: 2/3, 1/1, 3/3, 3/3 = 38 зубоў[2][3].

Атрад вавёрачнікі (Scandentia)

  1. ^ Explore Current Mammalian Taxonomy (анг.) Праверана 14.06.2021 г.
  2. ^ Myers P. (2001) Scandentia (анг.). Animal Diversity Web. Праверана 14.06.2021 г.
  3. ^ Vaughan T., Ryan J., Czaplewski N. Mammalogy. — Jones & Bartlett Learning, 2011. — С. 163. — 750 с. — ISBN 9780763762995 (анг.)