Бітва пад Браціславай

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Бітва пад Браціславай
Вугорскае ўварваньне
Дата: 4—7 ліпеня 907
Месца: пад альбо ў Брэзалаўспурку (цяпер Браціслава)
Вынік: перамога вуграў
Тэрытарыяльныя
зьмены:
канчатковае заваяваньне старавугорскімі плямёнамі цяперашніх усходняй Аўстрыі і заходняй Вугоршчыны і, магчыма, значнай часткі Вялікай Маравіі
Супернікі
Усходнія франківугры(sk)
Камандуючыя
* Людовік IV Дзіця(de) * Арпад(hu)
  • Дурсак і Богат
  • Колькасьць
    к. 100 000к. 35 000
    Страты
    вялікая колькасьць шляхты і іншыя ваяры загінулінязначныя

    Бі́тва пад Брацісла́вай (па-славацку: Bitka pri Bratislave, па-нямецку: Schlacht von Pressburg, па-вугорску: Pozsonyi csata) — адна або некалькі бітваў, якія адбыліся ў 907 року пад Браціславай альбо ў Браціславе. Баварскія войскі пад даводзтвам маркграфа Люітпольда зазналі паразу ад вугорскіх плямёнаў на чале зь вялікім князем Арпадам. Бітва амаль на 50 гадоў зьмяніла сытуацыю ў раёне сярэдняга Дунаю і дала магчымасьць вугорскім плямёнам зьдзяйсьняць наезды на разьлеглыя тэрыторыі Цэнтральнай, Паўднёвай і Заходняй Эўропы[1].

    Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

    Дакладная дата бітвы невядомая. Часьцей за ўсё называецца дата 4, 5 альбо 6 ліпеня; некаторыя крыніцы называюць даты трох бітваў, якія адбываліся ў гэтыя дні і 9 жніўня 907 року. Падзеі таксама апісаныя ў летапісах бегла і некалькі разоў зьмяняліся зь цягам часу.

    Маркграф аўстрыйскі Люітпольд Баварскі сабраў войска з мэтаю перамагчы качоўныя старавугорскія плямёны. Ягоная колькасьць, якая ацэньваецца ў 100 тысячаў чалавек, выглядае звычайным перабольшаньнем, уласьцівым свайму часу. Колькасьць войска Арпада складала ад 30 да 35 тысячаў, аднак і гэтая лічба сумнеўная, паколькі рэдкае войска ў Сярэднявеччы налічвала болей за 10 000 ваяроў.

    Войска маркграфа было падзелена на тры часткі, якія, аднак, нічога ня здолелі супрацьпаставіць качавой(en) тактыцы вугорскіх коньнікаў. Вялікая частка баварскага войска была абкружаная, разьбітая і зьнішчаная. У бітве загінуў сам Люітпольд, а таксама большасьць баварскай шляхты і «незьлічоная колькасьць астатняга люду».

    Вынікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

    У выніку перамогі вуграў:

    • загінула значная частка баварскае арыстакратыі, сярод якіх баварскі ваявода Люітпольд, зальцбурскі арцыбіскуп Тэатмар, фрызінскі біскуп Ута, зэбенскі біскуп(de) Захарыя і 35 баварскіх графаў[2]
    • заняпала Ўсходняя марка, тэрыторыяй якой аж па раку Эмс авалодалі вугры
    • вугорскім плямёнам была адчыненая дарога на захад (найперш на нямецкія землі), куды яны прадпрымалі рабаўніцкія наезды; гэтыя паходы практычна скончыліся ў 955 пасьля бітвы на рацэ Лех
    • значна зьмяніўся балянс сілаў у даліне Дунаю: Баварыя і Вялікая Маравія страцілі вядучыя пазыцыі, а іхняе месца занялі вугры.

    Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

    1. ^  Měřínský, Zdeněk České země od příchodu Slovanů po Velkou Moravu II. — Praha: Libri, 2006. — С. 955. — ISBN 80-7277-105-1
    2. ^ Eurasian studies yearbook, Volume 78, Volume 78, Eurolingua, 2006, p. 27

    Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]