Бітва на Хлебным полі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бітва на Хлебным полі
Бітва на Хлебным полі
Дата: 13 кастрычніка 1479
Месца: Трансыльванія
Вынік: Перамога вугорскага войска
Супернікі
Каралеўства Вугоршчына,
Сэрбская дэспатыя,
добраахвотнікі
Асманская імпэрыя,
Валахія
Камандуючыя
Пал Кініжы,
Іштван Баторыя,
Вук Бранкавіч
Басараб III Стары
Алі Кодша бей
Басараба Цепелюш
Колькасьць
12—15 тысяч15—20 тысяч туркаў, 2 тысячы валахаў
Страты
3 тысячынекалькі тысяч туркаў, тысяча валахаў

Бітва на Хлебным полі (па-вугорску: Kenyérmezei csata, па-румынску: Bătălia de la Câmpul Pâinii) — бітва паміж вугорскімі і турэцкімі войскамі, якая адбылася 13 кастрычніка 1479 году ў Трансыльваніі, на Хлебным полі на беразе ракі Мурэш паміж гарадамі Орашціе і Сэбэш.

На чале вугорскага войска стаялі Пал Кініжы, Іштван Баторыя, Вук Бранкавіч і Басараб III Стары. Турэцкімі войскамі камандавалі Алі Кодша і Басараба Цепелюш.

9 кастрычніка турэцкая армія ўвайшла на тэрыторыю Трансыльваніі ля мястэчка Кальнік разрабавала некалькі вёсак і мястэчак і ўзяла ў палон шмат мясцовых жыхароў.

13 кастрычніка 1479 году на Хлебным поле пачалася асноўная бітва. Турэцкія войскі налічвалі больш за 20 тысячаў чалавек. Вугорскае войска складалася з 12—15 тысячаў чалавек.

Вынікам бітвы стала перамога вугорцаў, якія разграмілі турэцкую армію. Рэшткі турак беглі ў горы, дзе большасьць зь іх былі забітыя мясцовым насельніцтвам. Страты вугорскага войскі склалі каля 3000 чалавек.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Csorba Csaba — Estók János — Salamon Konrád: Magyarország Képes Története, Magyar Könyvklub, Budapest, 1998. ISBN 963-548-961-7
  • Markó László: A Magyar Állam Főméltóságai Szent Istvántól napjainkig életrajzi lexikon, Magyar Könyvklub, Budapest, 2000. ISBN 963-547-085-1

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бітва на Хлебным полісховішча мультымэдыйных матэрыялаў