Перайсьці да зьместу

Бітва за Ўлёру

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бітва за Ўлёру
Па хадзе гадзіньніка зьверху долу: італьянская вайсковая база; альбанскія салдаты на пазіцыях; захопленыя альбанцамі гарматы
Дата: 4 чэрвеня — 3 верасьня 1920
Месца: Паўночная Альбанія
Прычына: тэрытарыяльныя дамаганьні Італіі да Альбаніі і нявызначанасьць граніц Альбаніі
Вынік: прызнаньне Італіяй незалежнасьці Альбаніі
Тэрытарыяльныя
зьмены:
італьянскае войска выведзенае зь земляў Альбаніі (акрамя вострава Сазані, які застаўся пад італьянскім кантролем)
Супернікі
Сьцяг Альбаніі (1914—1928))Сьцяг Італіі
Камандуючыя
Сьцяг Альбаніі (1914—1928)) Казім Качулі
Сьцяг Альбаніі (1914—1928)) Ахмэт Лепеніца
Сьцяг Альбаніі (1914—1928)) Селам Мусай
Сьцяг Італіі Джавані Джаліці
Сьцяг Італіі Сеціміа Пьянчэціні
Сьцяг Італіі Энрыка Гоці
Колькасьць
4 тысячы чалавек[1]20 тысяч чалавек, часткі артылерыі і флёту[1]
Страты
3 тысячы забітыміад 2 да 3 тысяч забітымі[2]

Бітва за Ўлёру, Вайна за Ўлёру (па-альбанску: Lufta e Vlorës, па-італьянску: Guerra di Valona) ці Вайна 1920 году (па-альбанску: Lufta e Njëzetës) — вайна паміж княствам Альбанія і каралеўствам Італія, якая працягвалася з 4 чэрвеня па 3 верасьня 1920 году на тэрыторыі Паўднёвай Альбаніі і вобласьці Ўлёра. Альбанскія паўстанцы, якімя саступалі па колькасьці і ўзбраеньні італьянцам, здолелі атрымаць перамогу і прызнаньне незалежнасьці Альбаніі: абмеркаваньне граніц маладой дзяржавы на Парыскай мірнай канфэрэнцыі скончылася толькі пасьля заканчэньня вайны за Ўлёру. Гэты канфлікт лічыцца пераломным у гісторыі незалежнасьці Альбаніі[1].

Пачаткі канфлікту

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1915 годзе Італія падпісала сакрэтную Лёнданскую дамову, па якой абавязвалася ўступіць у вайну супраць Нямеччыны і Аўстра-Вугоршчыны ў абмен на шэраг тэрытарыяльных саступак пасьля вайны. У лік абяцаных тэрыторыяў уваходзілі Валёна (цяпер Влёра) і востраў Сазэно (цяпер Сазані), а будучыня самой Альбаніі заставалася пад пытаньнем: у пэрспэктыве Антанта магла дамагчыся падзелу значнай часткі Альбаніі паміж Сэрбіяй, Чарнагорыяй і Грэцыяй, а частку альбанскіх тэрыторыяў абвясьціць нэўтральнай зонай або зусім аддаць Італіі[3]. На Парыскай мірнай канфэрэнцыі, якая прайшла ў 1919—1920 гады, саюзьнікі доўгі час не маглі вызначыцца з нагоды межаў Альбаніі, але пры гэтым не сумняваліся ў правах Італіі на Ўлёру. Прэм’ер-міністар Франчэска Ніці лічыў, што саюзьнікі падтрымаюць далучэньне альбанскіх зямель да Італіі[4].

Альбанскі ўрад не прызнаваў прэтэнзій Італіі і не жадаў ісьці на саступкі. 4 чэрвеня альбанцы запатрабавалі ад Італіі адмовіцца ад прэтэнзій на Ўлёру і перадаць кіраваньне горадам і вобласьцю Альбаніі, на што генэрал Сэціма Пьячэнціні адказаў адмовай. Альбанцы абвясьцілі аб стварэньні Нацыянальнага камітэту абароны пад кіраўніцтвам Казіма Качулі і пачалі зьбіраць добраахвотнікаў для абароны сваіх земляў. Камандзірам атрада колькасьцю ў 4 тысячы чалавек стаў Ахмет Лепеньца. Альбанскія паўстанцы былі дрэнна ўзброеныя: не ва ўсіх было агнястрэльная ці нават халодная зброя, хтосьці ўзбройваўся палкамі і камянямі. Ім супрацьстаялі 20 тысячаў навучаных італьянскіх салдат, узброеных артылерыяй і якія мелі падтрымку з мора.

Альбанцы завязалі баі ў рэгіёне Ўлёра, а неўзабаве мяцежнікаў падтрымалі і добраахвотнікі зь іншых буйных альбанскіх гарадоў[5]. Імклівы націск альбанцаў не дазволіў італьянцам перакінуць падмацаваньня, а мяцежнікі ўзялі горад Влёра ў аблогу[6]. 2 жніўня 1920 Італія падпісала дамову з Альбаніяй і пагадзілася вывесьці свае войскі і адмовіцца ад прэтэнзій на Ўлёру. 5 жніўня было абвешчана спыненьне агню, што паклала канец узброеным сутыкненьням.

Альбанскія паўстанцкія часткі
Атрыды з Шулеры Кало Целхаі
Атрады з Кута Рапо Чэло і Халім Ракіпі
Атрады з Дуката Шэме Садзіку і Хадо Жэкіры
Сілы з Лумі і Ўлёры Салі Ўранішці
Сілы зь Фенгу Мучо Аліў
Сілы з Каніны Бекір Вело
Сілы з Салары Селам Мусай
Сілы з Курвелеша Рыжа Руна
Сілы з Фтэры Джафер Шэху
Сілы з Малякастры Бекташ Чакрані і Халім Хаміці
Сілы з Скрапара Рыжа Код’елі
Сілы зь Берата Сеит Топтані і Іжэдзін Врыоні
Сілы зь Пекіні Адем Гінішы
Сілы з Гіракастры Явэр Хуршыці і Джаўдэт Пікары
Сілы з Чамерыі Алуш Сеці Така і Мухарэм Рушыці
Сілы з Корчы Капітан Ферыт Фрашэры і Тосун Селеніца
Сілы з Тыраны Капітан Ізмаіл Хакі Кучы
Добраахвотнікі з ЗША Капітан Акіф Пермеці і Карэйман Татджані
Італьянскія часткі
Раён Падразьдзяленьне Камандуючы
Раён Влёра—Каніна Штаб 36-й дывізіі Генэрал Сеціма Пьячэнціні, генэрал Эмануэле Пульезе і генэрал дэ Лука
Кота Транспартны, харчовы і мэдычны цэнтар, 4-е камандаваньне зьмяшанай артылерыі, альпійскі батальён і 72-і пяхотны батальён Камандзір карабінэраў, генэрал Энрыка Гоці, начальнік гарнізону Кавалё Мікеле
Гёрм Центар кулямётнай роты Капітан Бергамаскі
Замак Матахасанай 72-й пяхотны батальён, пяхотны полк, 182-я батарэя горнай артылерыі (70-мм гарматы) Маёр
Замак Тэлепэна Пяхотны батальён, 157-е артылерыйскае аддзяленьне, сілы карабінэраў Маёр Бранціні
Перавал Льлягара 35-й батальён 35-га палка бэрсальераў, 105-е падразьдзяленьне Капітан Боансеа
Хімара Штаб 35-га палка бэрсальераў Генэрал Росі, палкоўнік Манганэлі
Селяніца Маёр Гвадалюпі
Заліў Влёры Карабель «Сан Марыё», «Бручэці», «Дуліё», «Алькіна», «Арыён», «Арчыёне»
Раён Уя-Фтохта Авіацыя
Паная Склады італьянскіх войскаў
Вайза Шпіталь і пасты аховы
  1. ^ а б в Stephanie Schwandner-Sievers, Bernd Jürgen Fischer. Albanian identities: myth and history. Edition illustrated. C. Hurst & Co. Publishers, 2002. ISBN 1-85065-572-3, ISBN 978-1-85065-572-5
  2. ^ Hugh Montgomery-Massingberd, editor, Burke's Royal Families of the World, Volume 1: Europe & Latin America (London, UK: Burke's Peerage Ltd, 1977), page 106
  3. ^ Southern Albania, 1912—1923 Publisher Stanford University Press ISBN 0-8047-6171-X, 9780804761710 p.61
  4. ^ Italy from liberalism to fascism, 1870—1925 Author Christopher Seton-Watson Edition illustrated Publisher Taylor & Francis, 1967 ISBN 0-416-18940-7, ISBN 978-0-416-18940-7 p. 578
  5. ^ GLI ITALIANI IN ALBANIA (італ.)
  6. ^ Узьнікненьне Альбанскай дзяржавы (рас.)