Forbes
Выгляд
(Перанакіравана з «Форбс»)
Forbes | |
Тэматыка | фінансава-эканамічны часопіс |
---|---|
Пэрыядычнасьць | штомесяц |
Краіна | |
Адрас | Нью-Ёрк |
Заснавальнік | Бэрці Чарлз Форбс |
Выдавец | Forbes[d] |
Галоўны рэдактар | Стыў Форбс |
Дата заснаваньня | 1917 |
Мова | шматмоўны |
ISSN | 0015-6914 |
Афіцыйны сайт | Forbes.com |
Forbes — амэрыканскі часопіс, які заснаваў у 1917 годзе Бэрці Чарлз Форбс (Bertie Charles Forbes). Сям’я Форбсаў зьяўляецца выдаўцом часопіса ўжо цягам больш як 80 гадоў.
Па-за межамі бізнэс-колаў часопіс вядомы перадусім сваімі сьпісамі:
- Forbes 400 — сьпіс 400 самых заможных людзей ЗША;
- Сьпіс самых багатых людзей сьвету;
- Forbes 500 — сьпіс найбуйнейшых кампаніяў сьвету (паводле даходу);
- Сьпіс найбуйнейшых кампаніяў сьвету — у адрозьненьне ад Forbes 500 улічвае не адно толькі даход, але рынкавую капіталізацыю, даход, прыбытак, і актывы.
Штаб-кватэра рэдакцыі месьціцца на 5-й авэню ў Нью-Ёрку.
Галоўны рэдактар часопісу з 1990 году — мільярдэр Стыў Форбс, унук заснавальніка Бэрці Чарлза Форбса.
У красавіку 2004 году журналіст Пол Хлебнікаў заснаваў расейскую рэдакцыю журналу, а 9 ліпеня таго ж году ён быў забіты.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула пра часопісы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |