Перайсьці да зьместу

Бікложа (рака)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Бікложа
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Замошша
Вусьце Дзьвіна
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Бешанковіцкі раён
Даўжыня 15 км
Плошча басэйну 40 км²
Нахіл воднай паверхні 1,9 ‰

Бікло́жа, Бікло́жка — рака ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі, левы прыток ракі Дзьвіны. Даўжыня 15 км. Плошча вадазбору 40 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,9‰. Пачынаецца за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Замошша і цячэ на паўднёвы ўсход Полацкай нізіны. Упадае ў Заходнюю Дзьвіну каля вёскі Храпавішчына. Ад вытоку амаль да вёскі Заградзьдзе на працягу 6 км рэчышча каналізаванае.

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 67