Перайсьці да зьместу

Бібліятэка імя Ірэнэя Агінскага (Рэтаў)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Публічная бібліятэка імя Ірэнэя Агінскага Рэтаўскага самакіраваньня
Rietavo savivaldybės Irenėjaus Oginskio viešoji biblioteka
КраінаЛетува
МесцазнаходжаньнеРэтаў
Адрэса LT-90313, вул. Плунгес, 19
Тэлефон (8 448) 68 612
Заснаваная 1937
Каардынаты 55°43′28″ пн. ш. 21°55′52″ у. д.HGЯO
Колькасьць філіяў 6
Калекцыя
Памер збору 75 165 асобнікаў
Досяг і карыстаньне
Гадавая выдача 71 241 асобнік
Наведваньняў 42 974
Чытачоў 1870
Іншыя зьвесткі
Кіраўнік Эрыка Пранкявічэне
Афіцыйны сайт

Публічная бібліятэка імя Ірэнэя Агінскага Рэтаўскага самакіраваньня (па-летувіску: Rietavo savivaldybės Irenėjaus Oginskio viešoji biblioteka) — галоўная бібліятэка Рэтаўскага самакіраваньня, знаходзіцца ў Рэтаве (Летува). Фонд налічвае больш за 75 тыс. адзінак[1].

Першую бібліятэку ў Рэтаве заснавалі Агінскія: у 1855 року ў дакумэнтах яна згаданая ў родавым маёнтку Ірынея Клеафаса(d). Па сьмерці ягонага сына Багдана(d) маёнтак заняпаў і неўзабаве згарэў разам зь бібліятэкай[2].

Датай заснаваньня грамадзкай бібліятэкі ў Рэтаве лічыцца 1937 рок. У 1950 яна стала раённай; у 1963 Рэтаўскі раён(d) скасаваны, бібліятэка стала мескай. 1 верасьня 2000 року атрымала статус публічнай бібліятэкі Рэтаўскага самакіраваньня, да яе далучаныя 7 вясковых бібліятэкаў[2]. У 2010 року бібліятэка атрымала назву імя Ірэнэя Агінскага[3]. У 2016 року закрытая філія ў Гірдвайнаі(d)[4].

  1. Biblioteka (лет.). Rietavo savivaldybė. Праверана 12 красавіка 2023 г. Архіўная копія ад 26 лютага 2022 г.
  2. 1 2 Rietavo savivaldybės Irenėjaus Oginskio viešoji biblioteka (лет.). Lietuvos savivaldybių viešųjų bibliotekų asociacija (7 красавіка 2018). Праверана 12 красавіка 2023 г. Архіўная копія ад 25 чэрвеня 2022 г.
  3. Apie biblioteką (лет.). Rietavo savivaldybės Irenėjaus Oginskio viešoji biblioteka (28 жніўня 2020). Праверана 12 красавіка 2023 г. Архіўная копія ад 7 кастрычніка 2022 г.
  4. Struktūra ir kontaktai (лет.). Rietavo savivaldybės Irenėjaus Oginskio viešoji biblioteka (28 жніўня 2020). Праверана 12 красавіка 2023 г. Архіўная копія ад 7 кастрычніка 2022 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]