Перайсьці да зьместу

Бярозка (басэйн Дзьвіны)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Бярозка
Агульныя зьвесткі
Выток возера Бярозаўскае
Вусьце Крывінка
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Віцебская вобласьць
Даўжыня 34 км
Сярэднегадавы сьцёк 2,9 м³/с
Плошча басэйну 330 км²
Нахіл воднай паверхні 0,5 ‰

Бяро́зка, Ве́рхняя Кры́віна — рака ў Віцебскай вобласьці, правы прыток ракі Крывінкі (басэйн Дзьвіны). Даўжыня 34 км. Плошча вадазбору 330 км². Выдатак вады ў вусьці 2,9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5‰.

Асноўныя прытокі — 2 ручаі бяз назваў (левы даўжынёй 14 км, правы — 15 км), Арлянка.

Пачынаецца з возера Бярозаўскае, цячэ Чашніцкай раўнінай у Сеньненскім раёне і Полацкай нізінай у Бешанковіцкім раёне. Упадае ў Крывінку каля Бешанковічаў.

Даліна і абалона невыразныя, асабліва ў межах, дзе рака цячэ балотам. Рэчышча ад вёскі Арляны да вёскі Буднікі на працягу 21 км каналізаванае, шырыня 8—20 м[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 81
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 81