Перайсьці да зьместу

Бэрнард Клярвоскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бэрнард Клярвоскі
Сьвяты
Нарадзіўся мерк. 1091[1][2][3]
Памёр 20 жніўня 1153[1][2]
Дзень памяці 20 жніўня[4]

Бэрна́рд Клярво́скі (па-француску: Bernard de Clairvaux, па-лацінску: Bernardus abbas Clarae Vallis; 1090 ці 1091, Бургундыя — 20 ці 21 жніўня 1153, Клерво) — каталіцкі сьвяты, францускі сярэднявечны багаслоў, доктар касьцёлу, містык, грамадзкі дзеяч, цыстэрцыянскі манах, абат кляштару Клерво (з 1117 году).

Нарадзіўся ў 1090 ці 1991 годзе ў арыстакратычнай сям’і ў Бургундыі (Францыя), у замку Фантэн каля Дыжону. Меў 5 братоў і адну сястру. У 1112 годзе разам з чатырма з пяці сваіх братоў і яшчэ трыццацьцю паплечнікамі распачаў манаскае жыцьцё ў кляштары цыстэрцыянаў ў Сіто.

Дзякуючы яму гэтая манаская супольнасьць стала вельмі хутка разьвівацца, і праз тры гады Бэрнард узначаліў заснаваны ім новы кляштар у Клерво. Бэрнард меў сувязі з многімі выдатнымі асобамі таго часу, сярод якіх былі Папы і каралі, і набыў вядомасьць як цудоўны прапаведнік, што заклікаў да крыжовых паходаў.

За сваё жыцьцё ён заснаваў 69 цыстэрцыянскіх фундацый і, ведучы аскетычнае манаскае жыцьцё, адмаўляўся ад любых пасадаў, якія яму прапаноўвалі. Бэрнард, у жыцьці якога было нямала фізычных і духоўных пакут, шмат падарожнічаў па розных краінах.

Праславіўся дзякуючы цудам, якія яму прыпісваюць (у тым ліку «лактацыі сьвятога Бэрнара»), аратарскаму таленту, філязофскім ведам, моцнай індывідуальнасьці і духоўнасьці. Быў дарадцам князёў, біскупаў і пап. Ён быў прыхільнікам кантэмплятыўнай тэалёгіі ў манастырах, якая сугучна жывой веры, а не чыста рацыянальнай тэалёгіі, арыентаванай на лягічныя высновы, да якіх былі схільныя тэолягі ў катэдральных школах. Адсюль, між іншым яго спрэчкі з тэолягамі-схаластамі, такімі як Пётар Абэляр.

Удзельнічаў у стварэньні духоўна-рыцарскага ордэна тампліераў, у прыватнасьці пад яго ўплывам на саборы ў Труа 1128 году, (узначаленым Мацьвеем Альбанскім) быў прыняты статут ордэну. Духоўны лідэр другога Крыжовага паходу 1147 году. Садзейнічаў росту манаскага ордэна цыстэрцыянаў, якія ў яго памяць атрымалі новую назву бернардзінаў.

Памёр у сваім кляштары ў 63 гады.

Бэатыфікацыя і кананізацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сьв. Бэрнард на Карлавым мосьце ў Празе

Бэрнард быў прылічаны да ліку сьвятых у 1174 годзе Аляксандрам III, а ў 1830 г. Піюс VIII абвясціў яго доктарам Касьцёлу. У 1953 годзе Піюс XII выдаў энцыкліку ў яго гонар, якая пачалася словамі «Доктар Меліфлюус» (лац. Doctor Mellifluus).

Сьвят Бэнэдыкт зьяўляецца заступнікам: Бургундыі, Лігурыі, Генуі, Гібральтару, Пэльпліну, цыстэрцыянаў і пчаляроў. Ён таксама заступнік падчас стыхійных бедзтваў, навальніц і ў гадзіну сьмерці.

Сьвятога Бэрнарда Клярвоскага каталіцкі касьцёл згадвае 20 жніўня ў дзень яго сьмерці.

Вядомы ў мастацтве матыў Lactatio Bernardi, які адлюстроўвае легенду пра сьв. Бэрнарда, паводле якога падчас малітвы аб’явілася Марыя і з яе грудзей пацякло малако. У іканаграфіі яго малююць у цыстэрцыянскім строі. Франсіска Гоя адлюстраваў яго як лекара на карціне «Сьвяты Бэрнард Клярвоскі» 1787 году.

Яго атрыбуты: кніга, абацкі крыж, укрыжаваньне, Дзева Марыя з Немаўляткам, прылады Мукі Хрыста, пісьмовае пяро, ружанец, тры мітры ля ног, пчаліны рой і вулей.

Сьпіс выбраных прац

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Bernardi Opera, 1719
  • Tractatus de gradibus humilitatis et superbiae
  • De diligendo Deo
  • De conversione ad clericos
  • De moribus et officio episcoporum
  • De consideratione
  • De gratia et libero arbitrio
  • Tractatus seu epistola ad Hugonem de sancto Victore de baptismo aliisque quaestionibus
  • Contra quaedam capitula errorum Abelardi
  • Capitula haeresum Petri Abelardi
  • Tractatus de cantu seu correctione antiphonarii
  • Officium de sancto Victore
  • Apologia ad Guillelmum
  • De laude novae militiae ad milites templi
  • Liber de praecepto et dispensatione
  • Liber de vita et rebus gestis sancti Malachiae Hiberniae episcopi
  • Trctatus de interiori domo seu de conscienta aedificanda
  • Sermones de tempore
  • Sermones de sanctis
  • Sermones de diversis
  • Sermones de Cantica canticorum

Захавалася 495 лістоў напісаных сьвятым Бэрнардам; яны выдадзеныя асобным зборам corpus epistolarum.

  1. ^ а б Бернард Клервосский (рас.) // Археология — БюхнерСПб: 1901. — Т. 2. — С. 403—406.
  2. ^ а б Риман Г. Бернар из Клерво (рас.) // Музыкальный словарь: Перевод с 5-го немецкого издания / под ред. Ю. Д. Энгель, пер. Б. П. ЮргенсонМосква: Музыкальное издательство П. И. Юргенсона, 1901. — Т. 1. — С. 113.
  3. ^ Бернард Клервоский (рас.) // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. АндреевскийСПб: Брокгауз — Ефрон, 1892. — Т. IIIа. — С. 560—561.
  4. ^ Calendarium Romanum (лац.): Ex decreto Sacrosancti Œcumenici Concilii Vaticani II instauratum auctoritate Pauli PP. VI promulgatum. Editio typicaCivitas Vaticana: Typis Polyglottis Vaticanis, 1969. — С. 29.
  • Pierre Aubé: Św. Bernard z Clairvaux. Warszawa: Państwowy Instytut Wydawniczy, 2019. ISBN 978-83-66272-52-1.
  • Pius XII: Doctor Mellifluus. Watykan: Stolica Apostolska, 1953. [dostęp 2024-01-02].
  • Św. Bernard z Clairvaux — Doctor mellifluus. W: Philotheus Böhner, Étienne Gilson: Historia filozofii chrześcijańskiej. Od Justyna do Mikołaja Kuzańczyka. Warszawa: «Pax», 1962, s. 313—325. OCLC 69542620.
  • Rafał Tichy: Mistyczna historia człowieka według Bernarda z Clairvaux. Poznań: Flos Carmeli, 2011. ISBN 978-83-6253-630-6.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]