Бэраўн
| Бэраўн | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Чэхія | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Край | Сярэднечэскі | ||||
| Раён | Бэраўн | ||||
| Першыя згадкі | 1265 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Кіраўнік адміністрацыі | Соня Халупава[d] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 31,251057 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 235 м | ||||
| Каардынаты | 49°57′48″ пн. ш. 14°04′20″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 19 984 чал. (2022) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Паштовы індэкс | 266 01 | ||||
| Нумарны знак | S | ||||
| Сайт | Афіцыйны сайт | ||||
| Бэраўн на мапе Чэхіі Бэраўн | |||||
Бэ́раўн (па-чэску: Beroun, па-нямецку: Kolín) — горад у Чэхіі. Уваходзіць у склад Сярэднечэскага краю (вобласьці). Знаходзіцца за 30 км на захадзе ад Прагі на зьліцьці рэк Бэраўнка і Літаўка. Адміністрацыйны цэнтар раёну Бэраўн. Каля 20 000 жыхароў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першапачаткова горад называўся На Бродэ (па-чэску: na Brodě). Атрымаў назву Бэрн (або Бэраўн, Вэрана) у XIII стагодзьдзі, калі Карл IV дараваў яму статус гораду. Бэраўн адразу ж стаў разьвівацца хуткімі тэмпамі. У 1421 годзе горад быў узяты штурмам Янам Жыжкай, пасьля чаго яго давялося адбудоўваць практычна нанова. Таксама горад пацярпеў у час Трыццацігадовай вайны.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Недалёка ад цэнтральнай частцы гораду на схіле пагорку разьмешчаны мядзьвядзярыюм (па-чэску: Medvědárium), у якім жывуць тры мядзьведзя: Куба, Войта і Мацей.
На вяршыні пагорку разьмешчана назіральная вежа.
Ёсьць музэй Чэскага карсту.