Бэні-Суеф
Бэні-Суеф | |
Краіна: | Эгіпет |
Вышыня: | 33 м н. у. м. |
Насельніцтва: |
|
Геаграфічныя каардынаты: | 29°4′0″ пн. ш. 31°5′0″ у. д. / 29.06667° пн. ш. 31.08333° у. д.Каардынаты: 29°4′0″ пн. ш. 31°5′0″ у. д. / 29.06667° пн. ш. 31.08333° у. д. |
Бэні-Суеф | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Бэні-Суеф (па-арабску: بنيسويف) — горад у Эгіпце, сталіца аднайменнай мугафазы, стаіць на рацэ Ніл. Важны сельскагаспадарчы цэнтар, які неймаверна ўзрос зь невялікага сяла напачатку XX стагодзьдзя. Насельніцтва — 273 151 чалавек[2], плошча — 14 км². З сярэднявечча места вядомае вырабніцтвам тканіны, зараз дзейнічаюць прадпрыемствы па перапрацоўцы бавоўна і вырабленьню дываноў. Таксама места вядома алябастарам, які дабываецца на туташніх узгорках. Ля места знаходзіцца Фаюмскі аазіс.
Этымалёгія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сучасная назва горада паходзіць ад Манфісўах (араб. منفسويه), якое, ў сваю чаргу, паходзіць ад копцкага слова ⲡ-ⲙⲁ-ⲛ-... (месца чагосьці). Ні ранейшая назва паселішча, ні этымалёгія копцкага слова невядомыя.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З ранняй эры фараонаў да рымскага пэрыяду недалёка ад горада знаходзіўся старажытны горад Гэракліяполіс, які быў сталіцай Ніжняга і Сярэдняга Эгіпту падчас першага пераходнага пэрыяду (9 і 10 дынастыяў).
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Бэні-Суефе знаходзіцца ўнівэрсытэт.