Бэйтар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Бэйтар (Бэтар, Brit Trumpeldor, Аб’яднаньне Трумпэльдора) − сіяністычны, скрайне правы маладзёвы жыдоўскі рух. Заснаваны ў 1923 годзе ў Рызе (Латвія) Уладзімерам Жабатынскім (1880—1940). Існаваў у Палестыне і шматлікіх краінах Эўропы, у тым ліку на землях Заходняй Беларусі у складзе Польшчы. Назва паходзіць ад словаў «Brit Josef Trumpeldor» ў гонар Юзэфа Трумпэльдора, які загінуў ў 1920 годзе пад час абароны Тэль-Хаю.