Бутрынці

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

39°44′ пн. ш. 20°01′ у. д. / 39.733° пн. ш. 20.017° у. д. / 39.733; 20.017

Бутрынці
Butrint*
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО

Butrint, Albania.jpg
Краіна Альбанія
Тып культурны
Крытэры iii
Спасылка 570
Рэгіён** Эўропа
Гісторыя ўключэньня
Уключэньне 1992  (16-я сэсія)
* Назва ў афіцыйным сьпісе па-ангельску
** Рэгіён паводле клясыфікацыі ЮНЭСКО

Бутрынці (лац. Buthrotum, па-альбанску: Butrint ці па-альбанску: Butrinti) — археалягічны музэй-запаведнік на поўдні Альбаніі непадалёк ад Саранды, каля граніцы з Грэцыяй. Зьяўляецца аб'ектам са сьпісу Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА.

Старажытны горад Бутрынці быў заснаваны як грэцкая калёнія каля 8 ст. да н.э.; з тых часоў там застаўся тэатар і агара. Далей Бутрынці ўвайшоў у склад Рымскай імпэрыі — рымляне пабудавалі аквэдук, лазьні, форум. У 6 ст. н.э. горад далучыўся да хрысьціянства, пазьней быў разбураны готамі.

Калі Бутрынці стаў часткай Бізантыйскай імпэрыі, былі пабудаваны яго базыліка і баптыстэрый. У 14-15 стагоддзях горад трапіў пад уладу Вэнэцыі, і італьянскія купцы пабудавалі там крэпасьць з вежай. Пазьней гэтыя землі былі заваяваныя туркамі; горад паступова згубіў сваё значэньне і апынуўся ў заняпадзе.

Раскопкі на яго месцы былі пачаты ў 1928—1936 гадах італьянскім вучоным Луіджы Ўгаліні і працягнуты пасьля Другой сусьветнай вайны. У гэты час былі адкрыты Ільвіныя вароты, сьвяцілішча Асклепія, амфітэатар, упрыгожаны статуямі, фундамэнты жылых і грамадзкіх будынкаў.

Тыповыя для міжземнаморскага гарадку хвалі розных захопнікаў у Бутрынці праілюстраваныя археалягічнымі знаходкамі. Рэшткі старажытнага гораду цяпер зьяўляюцца пляцоўкай для вывучэньня ўсіх этапаў яго гісторыі.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Тысяча чудес света. — СПб: ООО «СЗКЭО», 2007. — 336 с.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]