Перайсьці да зьместу

Бурачок (часопіс)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бурачок
Адрас Менск
Дата заснаваньня 1986

«Бурачок» — самвыдавецкі грамадзка-палітычны часопіс, выдаваўся ў 1986—1987. На працягу двух гадоў выйшла 3 нумары.

У выпуску часопіса бралі ўдзел: Алесь Бяляцкі, Вінцук Вячорка, Сяргей Дубавец, Віктар Івашкевіч і інш.

Рэдакцыя склала сьпіс людзей, якія б маглі, на думку выдаўцоў, ня толькі чытаць, але і пашырыць інфармацыю, якая зьмяшчалася ў часопісу. Паводле сьпісу «Бурачок» раскладалі ў капэрты і разносілі па паштовых скрынях у Менску, або пасылалі па пошце ў іншыя гарады. Пасьля выхаду другога нумару КДБ пачаў адсочваць выдаўцоў і выклікаць іх на «прафіляктычныя гутаркі». Пад час распаўсюджваньня №3 быў затрыманы рабочы Яўген Івашкевіч. Увесь астатні наклад часопіса, які захоўваўся ў Доме літаратара, быў арыштаваны падчас ператрусу ў кабінэце літкансультанта Саюзу пісьменьнікаў Алеся Емяльянава.