Перайсьці да зьместу

Будучы час

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Бу́дучы час, футурум — граматычная форма дзеяслова, якая апісвае падзею альбо дзеяньне, якое яшчэ не адбылося, але адбудзецца ў будучыні.

У беларускай мове выкарыстоўваюцца чатыры формы будучага часу: простая форма, складаная форма, працяглы будучы час і прадбудучы час[1].

Ангельская мова

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У ангельскай мове для фармаваньня будучага часу існуюць чатыры аспэктныя формы дзеяслова: Future Simple, Future Continuous, Future Perfect, Future Perfect Continuous[2]. Для фармаваньня будучага часу таксама выкарыстоўваюцца «The going-to future»[3], Present Simple і Present Continuous[4].

Future Simple фармуецца з дапамогай канструкцыі will + v і выкарыстоўваецца, калі ў сказе апісваецца:

  1. Адзіночнае дзеяньне ў будучыні.
  2. Дзеяньне, якое займацьме пэўны пэрыяд ў будучыні.
  3. Пасьлядоўнасьць дзеяньняў у будучыні.
  4. Дзеяньні, якія паўтараюцца ў будучыні.
  5. Меркаваньні (здагадкі)/мысьлі наконт будучыні.
  6. Рашэньне, якое прымаецца ў момант гутаркі.
  7. Абяцаньні, прапановы, пагрозы, просьбы.

Future Continuous фармуецца з дапамогай канструкцыі will + be + ving і выкарыстоўваецца, калі ў сказе апісваецца:

  1. Дзеяньне, якое будзе адбывацца ў пэўны момант у будучыні.
  2. Дзеяньне, якое, паводле кагосьці, абавязкова зьдзейсьніцца ў будучыні.
  3. Ветлівае пытаньне аб плянах суразмоўцы.

Future Perfect фармуецца з дапамогай канструкцыі will + have + ved/v3 і выкарыстоўваецца, калі ў сказе апісваецца:

  1. Дзеяньне ў будучыні, якое скончыцца да пэўнага моманту ў будучыні.
  2. Мінулае меркаванае дзеяньне.

Future Perfect Continuous фармуецца з дапамогай канструкцыі will + have/has + been + ving і выкарыстоўваецца, калі ў сказе апісваецца:

  • Працяглае дзеяньне ў будучыні, якое пачнецца раней іншага будучага моманту/дзеяньня й будзе працягвацца ў гэты момант.

Канструкцыя be going to выкарыстоўваецца, калі ў сказе апісваецца:

  1. Будучы намер, амбіцыі, пляны.
  2. Будучыя дзеяньні, аб якіх прынятае рашэньне, але яны не арґанізаваны.
  3. Прагноз на аснове чагосьці.

Беларуская мова

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У беларускай мове ёсьць дзьве формы будучага часу: простая (пэрфэкт) і складаная (імпэрфэкт). Таксама выкарыстоўваецца працяглы будучы і прадбудучы час.

Табліца формаў будучага часу ў беларускай мове:

Простая форма (Пэрфэкт)Складаная форма (Імпэрфэкт)Працяглы будучы час[1][5]Прадбудучы час[6]
Фармаваньне даданьне прыстаўкі да дзеяслова ў цяперашнім часе «быць» у патрэбнай форме + інфінітыў інфінітыў + канчатак будучы час «быць» + дзеепрыслоўе закончанага трываньня
Выкарыстаньне звычайна для дзеясловаў закончанага трываньня[1] звычайна для дзеясловаў незакончанага трываньня[1] звычайна для дзеясловаў незакончанага трываньня дзеяньне, якое зробіцца перад іншым дзеяньнем

Простая і складаная формы будучага часу

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Форма дзеясловаў будучага часу рэалізуецца:

  • сынтэтычнымі сродкамі (простая форма);
  • аналітычнымі (складаная форма).

Усе формы будучага часу й форма працяглага будучага часу паказваюць на намер зьдзейсьніць нейкае дзеяньне ў будучыні.

Спражэньне простай і складанай формаў будучага часу[7]
Простая формаСкладаная форма
я
ты
ён
мы
вы
яны
пагляджу
паглядзіш
паглядзіць
паглядзім
пагледзіцё (-е)
паглядзяць
буду глядзець
будзеш глядзець
будзе глядзець
будзем глядзець
будзеце глядзець
будуць глядзець

Працяглы будучы час

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Ужываецца ў паўднёвых беларускіх гаворках. Гэтая форма будучага часу паходзіць з старой формы першага будучага складанага часу: асабовай формы й дапаможнага дзеяслова іму[5].

Спражэньне працяглага будучага часу[1]
Форма
я
ты
ён
мы
вы
яны
рабіцьму
рабіцьмеш
рабіцьме
рабіцьмем
рабіцьмеце
рабіцьмуць

Працяглы будучы час знаходзіць адлюстраваньне ў мастацкай літаратуры:

«А мы то як жа бяз вас жыцьмем» — уздыхае маці.

 Сач.

Прадбудучы час

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Прадбудучы час у беларускай мове апісаў Браніслаў Тарашкевіч у сваей «Граматыцы для школ»[6]:

…Здараецца час прадбудучы: я буду пайшоўшы, буду ўстаўшы і г. д. (перш чымся што другое зробіцца).

 Браніслаў Тарашкевіч, «Граматыка для школ»

Прыклады прадбудучага часу:

Форма
я
ты
ён
яна
яно
мы
вы
яны
буду прыйшоўшы
будзеш прыйшоўшы
будзе прыйшоўшы
будзе прыйшоўшая
будзе прыйшоўшае
будзем прыйшоўшымі
будзеце прыйшоўшымі
будуць прыйшоўшыя

Гішпанская мова

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У гішпанскай мове для фармаваньня будучага часу выкарыстоўваюцца Futuro de indicativo і Futuro perfecto de indicativo.

Утвараецца шляхам даданьня да інфінітыва цалкам ударных канчаткаў пры спражэньні дзеяслова haber[8]:

ФормаКанчатак
я
ты
ён/яна
мы
вы
яны
yo

él/ella
nosotros/as
vosotros/as
ellos/as

-ás

-emos
-eis
-án

Futuro perfecto de indicativo

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Выкарыстоўваецца для ўказаньня на тое, што дзеяньне будзе скончана або зроблена да пэўнага моманту ў будучыні, або ў прапановах з двума неадначасовымі будучымі дзеяньнямі, каб паказаць, якое зь іх адбудзецца раней. Утвараецца спражэньнем няправільнага дзеяслова haber у будучым часе (habré, habrás, habrá, habremos, habreis, habrán) і кароткім -ado/-ido.

Таксама аб дзеяньнях будучыні можна казаць у цяперашнім часе, паказваючы, калі дзеяньне адбудзецца.

У нямецкай мове для фармаваньня будучага часу выкарыстоўваюцца Futur I і Futur II, Präsens.

Формула: werden + infinitiv i. Як час Futur I мае наступныя функцыі ўжываньня[9][10]:

  • Перадача дзеяньня ў будучыні: Ich werde morgen früher aufstehen — Заўтра я ўстану раней;
  • Пры адносным ужываньні выраз адначасовасьці дзеяньняў: «Wenn ich werde trinken wollen», sagte Klaus, «wirst du mir den Krug geben» — «Калі я захачу піць», сказаў Кляўс, «ты падасі мне кружку».
  • У пэўным сэнсе Futur I можа выступаць у якасьці Imperativ (такое ўжываньне, характэрнае для многіх эўрапейскіх моваў, суправаджаецца адпаведнай загаднай інтанацыяй): Du wirst um jeden Preis kommen! — Ты прыйдзеш любой цаной!

У нямецкай мове першы будучы час часта падмяняецца на Präsens. Гэта зьвязана з адноснай прастатой канструкцыі, а таксама яе зразумеласьцю для носьбітаў мовы. Так, выраз ich komme, які варта разумець як «я іду» ў цяперашнім часе, у кантэксьце прамовы можа разумецца як «я прыйду». Паўплываць на сэмантыку ў стане, напрыклад, прыслоўі: Ich komme bald — Я хутка прыйду.

Futur II складаецца з сэнсавага й дапаможнага дзеясловаў. Формула: werden + infinitiv ii. Гэта зьвязвае яго з Futur I, у якім сэнсавы дзеяслоў стаіць у форме першага інфінітыва. У актыўным закладзе двух ладаў Indikativ і Konjunktiv — выкарыстоўваюцца адпаведна дапаможны дзеяслоў у формах Präsens і Präsens Konjunktiv[9][10]:

  • Ich werde alles getan haben — Я ўсё зраблю (усё будзе зроблена).
  • Nächsten Sommer werde ich meinen Führerschein gemacht haben — У наступнае лета я ўжо зраблю сабе правы кіроўцы.
  1. 1 2 3 4 5 Мова Нанова № 4. Будучы час дзеяслова. Мова Нанова. Праверана 24 лістапада 2023 г.
  2. What Is the Future Tense? (анг.). Grammar Monster. Праверана 24 лістапада 2023 г.
  3. Fleischman, Suzanne. The Future in Thought and Language. — Cambridge Univ. Press, 1982. (анг.)
  4. Talking about the future (анг.). British council — LearnEnglish. Праверана 24 лістапада 2023 г.
  5. 1 2 «Па-беларуску без памылак»: катэгорыя часу дзеяслова. Polskieradio (26 красавіка 2020). Праверана 24 лістапада 2023 г.
  6. 1 2 Б. Тарашкевіч Беларуская граматыка для школ. — Вільня: «Беларускае выдавецкае таварыства», 1931.
  7. Сяржук Аляксандраў, Галіна Мыцык. Часы дзеясловаў. // Лад мовы. «Гавары са мной па-беларуску». Базавы курс беларускае мовы. Праверана 24 лістапада 2023 г.
  8. El futuro simple de indicativo. Lingolia Español. Праверана 24 лістапада 2023 г.
  9. 1 2 Михаленко А. О. Deutsche Sprache // Морфология. — Железногорск: 2010. (рас.)
  10. 1 2 Мышковая И. Б. Времена немецкого глагола. — СПб.: 2007. — 96 с. — ISBN 978-5-91281-007-7 (рас.)