Будзьма беларусамі!
Выгляд
(Перанакіравана з «Будзьма!»)
Budzma.org | |
Слоган | Будзьма беларусамі! Будзьма разам! |
---|---|
Тып | вэб-сайт і некамэрцыйная арганізацыя |
Даступныя мовы | беларуская мова |
Пачатак працы | 1 кастрычніка 2008 |
Актуальны стан | актыўны |
Рэйтынг Alexa | Alexa |
budzma.org |
Будзьма беларусамі! — грамадзка-культурніцкая кампанія, скіраваная на папулярызацыю беларускай культуры.
Budzma.org — беларускі інтэрнэт-рэсурс, частка грамадзка-культурнай кампаніі «Будзьма!». Распачаў сваю працу 1 кастрычніка 2008 году.[1] Фактычна зьяўляецца блогам, на якім кожны карыстальнік можа пакідаць свае допісы ды знаходзіць патрэбную інфармацыю пра кампанію[2].
Ідэя кампаніі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ідэя кампаніі — аб’яднаць беларусаў праз станаўленьне павагі да сябе, сваёй культуры, мовы, гісторыі й усьведамленьня сваёй адметнасьці[3].
Мэты кампаніі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Абудзіць у жыхароў Беларусі інтарэс да культуры сваёй краіны.
- Заахвоціць беларусаў да ўсьведамленьня беларускай культуры як уласнай каштоўнасьці.
- Мы хочам, каб жыхары нашай краіны прамаўлялі слова «беларус» з годнасьцю.
- Аб’яднаць беларусаў[3].
Рэалізацыя кампаніі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Шматлікія культурныя і асьветніцкія акцыі па ўсёй Беларусі:
- Лекцыі па беларускай гісторыі ды культуры
- Канцэрты беларускіх музыкаў і гуртоў
- Выставы найлепшых мастакоў Беларусі
- Сустрэчы зь пісьменьнікамі
- Прэзэнтацыі кніг, часопісаў і музычных праектаў[3].
Праекты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Аднак!» — штогадовы фэстываль беларускамоўнай рэклямы й камунікацыі
- «Быць беларусам — што гэта значыць?» — супольны праект Budzma.org i Tut.by[4]
- «Культура паляпшае жыцьцё» — камунікацыйная праграма
- «Budzma The Best Rock / Budzma The Best Rock/New», «Тузін. Перазагрузка» й «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2» — музычныя праекты
- «Будзьма беларусамі!» — анімацыйны фільм
- «Краіна цмокаў» — камунікацыйная праграма
- Як я стаў беларусам[5]
- Кнігагляд[6]
- Паганства[7]
- Чорна-белыя вершы[8]
- Турыстычная Беларусь[9]
Узнагароды й прэміі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Люблю Беларусь (2010)[10]
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ У Менску прэзэнтавалі кампанію “Будзьма!” (бел.). Свабода (2008-10-01). Праверана 2020-01-27 г. Архіўная копія ад 2020-01-27 г.
- ^ Як беларусізаваць беларусаў? (бел.). Наша Ніва. Праверана 2020-01-27 г. Архіўная копія ад 2008-10-05 г.
- ^ а б в Галоўнае пра «Будзьма!» — Main about «Budzma!»
- ^ Быць беларусам — што гэта значыць?
- ^ Як я стаў беларусам
- ^ Кнігагляд
- ^ Паганства
- ^ Чорна-белыя вершы
- ^ Турыстычная Беларусь
- ^ Прэмію «Люблю Беларусь» нарэшце ўручылі ляўрэатам (бел.). Радыё Свабода (2010-02-20). Праверана 2021-03-20 г. Архіўная копія ад 2021-03-20 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |