Брэнбю
Выгляд
| Брэнбю | |||
| Населены пункт | |||
| |||
| Краіна | Данія | ||
|---|---|---|---|
| Вобласьць | Сталічная | ||
| Дата заснаваньня | 1 студзеня 1842 | ||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||
| Кіраўнік адміністрацыі | Іб Тэрп | ||
| Геаграфія | |||
| Плошча | 28,05 км² | ||
| Вышыня НУМ | 11 м | ||
| Часавы пас | |||
| Каардынаты | 55°39′17″ пн. ш. 12°24′59″ у. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | 34 210 чал. (2013) | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Паштовы індэкс | 2605 | ||
| Код камуны | 153 | ||
| Сайт | brondby.dk | ||
| Брэнбю на мапе Даніі Брэнбю | |||
Каму́на Брэнбю (па-дацку: Brøndby Kommune) — камуна ў Сталічнай вобласьці Даніі, на ўсходнім узьбярэжжы вострава Зэляндыя. Плошча камуны — 28,05 км², насельніцтва — 34 210 чалавек (1 студзеня 2013). Сталіца — места Брэнбювэстэр.
Брэнбю мяжуе зь Відаўрэ на ўсходзе, Рэдаўрэ і Глёструпам на поўначы, Альбэртсьлюнам на паўночным захадзе і Валенсбэкам на захадзе.
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У склад камуны ўваходзяць тры месты: Брэнбювэстэр (заходняе), Брэнбюёстэр (усходняе) і Брэнбю Стран (паўднёвае). Найстарэйшая частка — Брэнбюёстэр, у якім у асноўным прыватныя дамы і некалькі фэрмаў.
Тры часткі Брэнбю аддзеленыя вялікім перакрыжаваньнем.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Брэнбю — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная бачына
- Статыстычныя зьвесткі
- Krak searchable/printable maps (дацк.)
- Мапа(недаступная спасылка) (дацк.)