Брэмэнская катэдра

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Брэмэнскі сабор»)
Брэмэнскі катэдральны сабор Сьвятога Пятра

Брэмэнскі катэдральны сабор Сьвятога Пятра (па-нямецку: Bremer St. Petri Dom) — сабор у Брэмэне, адносіцца да мясцовай Эвангелічнай царквы, якая спалучае лютэранскія і рэфармісцкія традыцыі.

Сабор знаходзіцца ў старой частцы гораду на Рынкавай плошчы па суседзтве з гарадзкой ратушай і статуяй Ралянда, аб’ектамі Сусьветнага спадчыны ЮНЭСКО. Таксама побач з саборам разьмешчаны гарадзкі парлямэнт і дамы гарадзкіх старэйшын і купецкіх гільдыяў.

На месцы сучаснага сабора Сьвятога Пятра першая царква была пабудаваная ў 789 годзе Сьвятым Вілехадам. Яна ўяўляла сабой невялікую драўляную пабудову. Праз тры гады саксонцы падпалілі Брэмэн, зьнішчыўшы і царкву. Праз 13 гадоў, ў 805 годзе пад кіраўніцтвам біскупа Вілерыха была пабудаваная новая царква. Пазьней будынак пашырыўся, былі пабудаваныя цэнтральны нэф і два навы з хорамі. Аднак, пажар 1041 году зьнішчыў будынак сабора і вялікую частку бібліятэкі.

Празь некалькі гадоў пры арцыбіскупе Адальбэрце пачалося будаўніцтва сучаснага сабора. Спачатку будынак будавалася ў раманскім стылі, але ў XIII стагодзьдзі азначыўся паварот у бок готыкі. У канцы XVI стагодзьдзя большасьць брэмэнцаў прынялі кальвінізм, але сам сабор з 1638 году стаў лютэранскім.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Брэмэнская катэдрасховішча мультымэдыйных матэрыялаў