Брудзэў (Турэцкі павет)
Брудзэў | |||||
польск. Brudzew | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1252 | ||||
Краіна: | Польшча | ||||
Ваяводзтва: | Велікапольскае | ||||
Павет: | Турэцкі | ||||
Гміна: | Брудзэў | ||||
Насельніцтва: | 1620 чал. (2006) | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Паштовы індэкс: | 62-720 | ||||
Нумарны знак: | PTU | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°5′58″ пн. ш. 18°36′15″ у. д. / 52.09944° пн. ш. 18.60417° у. д.Каардынаты: 52°5′58″ пн. ш. 18°36′15″ у. д. / 52.09944° пн. ш. 18.60417° у. д. | ||||
Брудзэў | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://brudzew.pl/ |
Брудзэў (па-польску: Brudzew) — вёска ў гміне Брудзэў Турэцкага павету Велікапольскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца за 12 км на паўночны ўсход ад Турка і за 120 км на ўсход ад Познані.
Геаграфічна Брудзэў знаходзіцца на Турэцкім узвышшы, якое ў сваю чаргу ёсьць часткай Паўднёвавелікапольскае нізіны. Празь вёску працякае рака Келбаска (прыток Варты).
Перадгісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У навакольлі Брудзэва знойдзена больш за 270 археалягічных стаянак. Найстарэйшыя (каля 10) датуюцца эпохай нэаліту і адносяцца да культуры лейкападобных кубкаў. Да лужыцкай культуры (бронзавы й жалезны вякі) адносяцца 77 стаянак, пшаворскай (рымскі пэрыяд) — 143. Раньнім сераднявеччам датуюцца 19, позьнім — 58 стаянак. Прыналежнасьць яшчэ 32 стаянак нявызначаная. Да таго ж зарэгістравана 6 могільнікаў (2 лужыцкай культуры, 3 пшаворскай, 1 раньняга сераднявечча).
У самім Брудзэве колькасьць знаходак невялікая. Археалягічныя раскопкі праводзіліся тут яшчэ перад 1-й сусьветнай вайной і ў 1958.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Брудзэў (Турэцкі павет) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |