Перайсьці да зьместу

Брольніцкі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Бро́льніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Наваградзкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Брольнікі[1].

25 чэрвеня 2008 году рашэньнем Гарадзенскага абласнога Савету дэпутатаў сельсавет перайменаваны з Гарадзечненскага ў Брольніцкі, а цэнтар сельсавету перанесены з Гарадзечна ў Брольнікі[2].

22 жніўня 2017 году ў склад сельсавету перададзеныя населеныя пункты Агароднікі, Амневічы, Ваўковічы, Гаравічы, Мацешыцы, Рутка 2, Сянежыцы ліквідаванага Ваўковіцкага сельсавету, а населеныя пункты Брацянка, Гарадзечна, Іспась, Літоўка, Мотча, Слабодка, Слухавічы, Стары Лес, Сунчыцы, Сялец, Эканомія перададзеныя з Брольніцкага ў склад Ладзеніцкага сельсавету[3].