Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Брама

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Мне здаецца, што "брама крэпасьці (фартэцыі і г.д.)" - гэта, можа, і абарончае збудаваньне. А проста "брама" - гэта gate, ворота, brama... Яна ж можа быць і драўляная, у плоце вакол хаты. Якое ж гэта абарончае збудаваньне ў выглядзе вежы? --Vojt V 09:21, 2 траўня 2008 (UTC)

Так слова такое дпаволі шматзначнае. У дадзеным выпадку маёй фантазіі тут няшмат, арыентуюся на тую ж Архітэктуры Беларусі 1993 года. Наконт збудаваньня каля хаты там прыводзіцца тэрмін "вароты". Адпаведна вашым заўвагам унясу ў артыкул дапаўненьне аб шматзанчнасьці панятка, але папрашу таксама вас калі знойдзеце больш удалае тлумачэньне ў літаратуры скіраваць мяне на яго. --Мікола Волкаў 12:56, 2 траўня 2008 (UTC)

Больш удалае тлумачэньне можна знайсьці ў іншамоўных артыкулах, прысьвечаных браме. Калі вы абапіраецеся на "Архітэктуру Беларусі", дык, натуральна, там брама разглядаецца як архітэктурны тэрмін, а не ак нэўтральны панятак. А гэтае значэньне (архітэктурна) - другаснае. Таму мне здаецца, што варта запачаткаваць артыкул агульнымі зьвесткамі пра брамы наогул, а потым (напрыклад, у асобным пункце "Брама ў архітэктуры") дадаць вашую інфармацыю. Гэта было б самае рацыянальнае, на маю думку.--Vojt V 06:32, 3 траўня 2008 (UTC)
Разумею, азначэньне " абарончае збудаваньне, найчасьцей ярусная кампазыцыя ў выглядзе вежы з каменю ці цэглы." занадта вузкае для тэрміна і яго трэ выправіць. Прашу прабачэньня, што ніяк не магу гэта зрабіць. Аднак не пагаджаюся з Вамі Войт па двух пазыцыях: па-першае думаю што вы атаясамліваеце паняцці брама і т.зв. вароты і партал ці уваход. І па-другое не кажу, што я ў гэтым лепей разбіраюся, таму трэба зарыентацца на літаратуру (прапаную ў дадзеным выпадку зарыентавацца на адну з беларускіх энцыклапэдый, не архітэктурных). Перакладаць з іншамоўных артыкулаў не зусім слушна, бо паняткі ў нашай і ў іншай мове будуць розьніцца, вазьміце хаця б расейскія "ворота".
Калі ў Вас ёсьць доступ да Беларускай энцыклапэдыі ці хаця б савецкай, я б Вас папрасіў (бо ў мяне няма іх пад рукою) згодна з імі ўнесьці выпраўленьне на пачатку артыкула пра браму ў агульным сэнсе. А пра браму як абарончае збудаваньне можна будзе зрабіць раздзел.--Мікола Волкаў 08:22, 3 траўня 2008 (UTC)
Што тычыцца рознасьці паняткаў: у Вашым артыкуле ёсьць спасылкі на іншамоўныя артыкулы, дзе значэньне слова "брама" выкладаецца нэўтральна (маю на ўвазе не як абарончае збудаванне). Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы падае наступнае: "Брама - шчыльныя, на 2 палавіны, крытыя зверху вароты, якія закрываюць галоўны ўваход на тэрыторыю горада, завода, двара". Перапісваць з друкаваных энцыкляпэдый мы, наколькі я ведаю, ня маем права, бо гэта парушае аўтарскія правы. А вось перакладаць з іншамоўных вікіпэдый можам без праблем. Калі Вам падаецца, што значэньне не супадае, дык падпраўце яго. Але паводле выкладу ТСБЛМ гэта збольшага тое ж самае, што gate, ворота, brama.--Vojt V 09:03, 3 траўня 2008 (UTC)
Спэцыфіка паняткаў у розных мовах можа быць розная. На жаль не магу пахваліцца добрым веданьнем ангельскай мовы і тэрміналёгіі, але нават параўнаньне з расейскай і нямецкай мне дазваляе гэта добра бачыць. Ізноў жа я настойваю на тым што перапісваць з іншым вікіпэдыяў - абсалютна непрымальны варыянт!!! бо тэрмін брама развіваўся ў беларускай мове самастойна а не карэляваўся з іншамоўнымі паняткамі. Гэта скажам не які-небудзь гласіс ці контрэскарп.
Мая памылка - у тым што я падкрэсліў толькі яе абарончае прызначэньне, у чым я каюся. У той час як у Вашых словах я бачу занадта моцнае абагульнеьне панятку, якое уключае і сэнс уваходнага парталу ці варотаў. У той час як брама гэта ўсёткі збудаваньне, якое афармляе ці ў выпадку фартыфікацыі - абараная гэты уваход. Наконт парушэньнгя аўтарскага права: як мне вядома пры перафармулёўцы і ўказаньні літаратуры ў яксьці крыніц або дакладнай перадачы у выглядзецытаты са спасылкай аўтарскае права не парушаецца.
Ва ўсялякім разе дзякуй за заўвагу! вельмі файна, што такім чынам ёсьць магчымасьць напісаць больш слушны артыкул. --Мікола Волкаў 11:19, 3 траўня 2008 (UTC)
Сп. Войт, калі мможаце напішыце правільна спасылку на энцыкляпэдыю. Калі лічыце, што азначэньне напісана не зусім слушна і можна лепей, то будзе, думаю, слушна, калі самі падправіце і такім шляхам наблізімся да дасканаласьці:) ва ўсялякім разе думаю тэма доўга яшчэ будзе адкрыта і яе варта распрацоўваць у тым ліку першую галоўную фармулёўку. --Мікола Волкаў 11:34, 3 траўня 2008 (UTC)
Тая цытата не з энцыкляпэдыі, а з Тлумачальнага слоўніка беларускай літаратурнай мовы. Мінск, 2002.--Vojt V 20:05, 3 траўня 2008 (UTC)
Перапісваць з друкаваных энцыкляпэдый мы, наколькі я ведаю, ня маем права, бо гэта парушае аўтарскія правы - Трэба не перепісаываць цалкам, толькі карыстаць  ;) - перепісываць толькі маленькіе фрагменты, замяняць, пісаць сваімі словамі, дадаваць звесткі з другіх крыніц...Вы пісалі студэтскіе работы - ідэнтічна. Як я переклад асртыкула пра М. Бутрымовіча, таксама гэта не перепісано, толькі дадаў шмат звестак з другіх спасылак в сеціве. Па моему, можна зрабіць два артыкулы - брама і брама (Абарончая архітэктура). Пішце гетый, які маеце крыніцы, проста. Bocianski 11:41, 3 траўня 2008 (UTC)

Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Брама»

Пачаць абмеркаваньне