Бойня ў Каіры
30°04′02″ пн. ш. 31°19′29″ у. д.HGЯO
| Бойня ў Каіры | |||
Плошча Рабіі Адавіі падчас разгону лягера (12:51) | |||
| Дата | 14 жніўня 2013 (12 гадоў таму) | ||
|---|---|---|---|
| Месца | Каір | ||
| Прычыны | вайсковы пераварот 3 ліпеня 2013 году | ||
| Мэты | разгон прыхільнікаў зрынутага прэзыдэнта | ||
| Спосабы | перастрэлка | ||
| Вынік | 3-месячнае надзвычайнае становішча і камэнданцкая гадзіна ў 14 з 27 вобласьцяў | ||
| Удзельнікі канфлікту | |||
| Ключавыя асобы | |||
| Страты | |||
| |||
Бойня ў Каіры — разгон вайскоўцамі лягераў прыхільнікаў зрынутага прэзыдэнта Мухамэда Мурсі 14 жніўня 2013 году.
Сярод 595 забітых прыхільнікаў Мурсі 377 (63%) загінулі каля мячэта Рабіі Адавіі. Яшчэ 90 загінулі на плошчы Нагда.
Разгон
[рэдагаваць | рэдагаваць код]14 жніўня 2013 году а 7:00 паліцыя пачала разгон лягераў прыхільнікаў Мурсі на некалькіх плошчах Каіра. Да 8-й гадзіны разагналі найменшы лягер каля Каірскага ўнівэрсытэту ў Гізе. Найдаўжэй заняў 12-гадзінны разгон лягера каля мячэта Рабіі Адавіі ў горадзе Наср, што на ўсходзе Каіра. Некалькі прыхільнікаў Мурсі адкрылі агонь па паліцыянтах. У адказ урадавыя снайпэры пачалі страляць па ўдзельніках лягера. Удзень прыхільнікі Мурсі напалі на 21 паліцэйскі ўчастак і некалькі крамаў, якія належалі хрысьціянам. Апоўначы Часовы ўрад Эгіпту абвясьціў надзвычайнае становішча і камэнданцкую гадзіну.
На 15 жніўня 2013 году загінула 525 чалавек, зь іх 40 паліцыянтаў. Яшчэ звыш 3700 чалавек атрымалі раненьні. З аднаго зь мячэтаў Каіру вывезьлі целы каля 200 загінулых. Большасьць людзей загінула ад агню ўрадавых снайпэраў, якія заселі на дахах вакол плошчаў[1].
Наступствы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
15 жніўня 2013 году прыхільнікі «Таварыства братоў-мусульманаў» падпалілі 36 храмаў Копцкай праваслаўнай царквы ў 9 абласьцях Эгіпту, у тым ліку ў Міньі, Сагагу і Асьюце на поўдні краіны. Часовы ўрад Эгіпту ўвёў надзвычайнае становішча, якое доўжылася да 12 лістапада. Адначасна камэнданцкая гадзіна дзейнічала ў 14 абласьцях: Александрыя, Асьют, Бугэйра, Бэні-Суеф, Гіза, Ісмаілія, Каір, Кена, Мінья, Паўднёвы Сынай, Паўночны Сынай, Сагаг, Суэц і Фаюм.
16 жніўня 2013 году «Таварыства братоў-мусульманаў» абвясьціла «Дзень гневу». У ходзе сутыкненьняў загінула 173 чалавекі, зь іх 95 (55%) у Каіры. У суботу 17 жніўня загінула яшчэ 79 чалавек. 18 жніўня ўдзельнікі «Таварыства братоў-мусульманаў» напалі на паліцэйскі грузавік з больш як 600 затрыманымі ў ходзе сутыкненьняў у Каіры. Паліцыянты выкарысталі сьлезацечны газ, ад удушша якім загінула 36 затрыманых[2].
20 жніўня 2013 году ў горадзе Наср паліцыя арыштавала старшыню «Таварыства братоў-мусульманаў» Мухамэда Бадзі. 28 красавіка 2014 году суд у Міньі вынес яму і 683 іншым сябрам «Таварыства» сьмяротны вырак за напад на паліцэйскія ўчасткі. Праз 2 месяцы галоўны муфці Эгіпту зьмяніў сьмяротны вырак Бадзі і 5 іншым на пажыцьцёвае зьняволеньне.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Гэта — накід артыкула пра Эгіпет. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |