Перайсьці да зьместу

Божае Вока (возера)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Возера
Божае Вока
КраінаБеларусь
Максымальная глыбіня7,7 м
Найбольшая даўжыня82 м
Найбольшая шырыня75 м
Каардынаты55°39′20″ пн. ш. 27°08′03″ у. д.HGЯO
Божае Вока на мапе Беларусі
Божае Вока
Божае Вока
Божае Вока

Бо́жае Во́ка, Чортава Вока, Балаціна, Возера на павароце[1] — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі. Назву атрымала дзякуючы сваёй форме амаль ідэальнага кола, якое нагадвае вока.

Вокам Бог «сочыць» зь нябёсаў за людзьмі, адлюстроўваючыся на паверхні зямлі. Адсюль возера й атрымала сваю назву[2]. Паводле іншай вэрсіі, назва распаўсюдзілася пасьля публікацыі фатаздымкаў Сяргея Плыткевіча[1].

Возера знаходзіцца ў нізіне, падобна да азёраў эварзійнага паходжаньня (утворанае ў яме ад таяньня ледавіка)[3].

Малая колькасьць тлену празь вялікую колькасьць раскладанай арганікі, водзяцца карасі.

  1. 1 2 Набеева, Алена (30 кастрычніка 2018) Якія загадкі ёсьць у возера Божае Вока?. «Браслаўская зьвязда». Праверана 28 сакавіка 2020 г.
  2. Возера «Божае вока» на Браслаўшчыне Ветліва Праверана 28 сакавіка 2020 г.
  3. Бунта, Виктор (23 лютага 2020) Про озеро «Божье око» (рас.). Партал Браслаўскага рэгіёну Braslaw.by. Праверана 28 сакавіка 2020 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]