Бода Элеазар
Выгляд
Бода Элеазар (лац. Bodo; каля 814[1] — 876) — дыякан пры двары караля франкаў і імпэратара Захаду Людовіка Пабожнага.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У пачатку 838 году заявіў, што зьбіраецца зьдзейсьніць пілігрымку ў Рым, але замест гэтага адправіўся ў мусульманскую Гішпанію, дзе прыняў юдаізм. Яго навяртаньне расцанілі як адмову ад каралінскай культуры, а таксама ад хрысьціянскай веры. Узяў юдэйскае імя Элеазар, зрабіў сабе абразаньне і ажаніўся зь юдэйкай.
У 839 годзе пераехаў у Сарагосу, дзе падбухторваў урад Кардоўскага халіфату і народ да перасьледу гішпанскіх хрысьціянаў[2].