Бодам
Выгляд
Бодам (па-фінску: Bodominjärvi, па-швэдзку: Bodom träsk) — возера 3 км даўжынёй і 1 км шырынёй, разьмешчана паблізу ад Эспаа, другога па велічыні гораду Фінляндыі, на мяжы раёнаў Бодам і Айтаа, за 22 км ад Хэльсынкі. Возера й мясцовасьць паблізу карыстаецца папулярнасьцю ў адпачываючых.
У культуры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мясцовы гурт «Children of Bodom» узяў сабе назву на падставе выпадку з забойствамі, якія адбыліся ноччу 4 чэрвеня 1960 году на гэтым возеры.