Забойствы на возеры Бодам

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Забойства на возеры Бодам — трайное забойства, якое здарылася ў Фінляндыі ў 1960 годзе паблізу возера Бодам, разьмешчанага каля гораду Эспа ў 22 км ад Хэльсынкі.

У ноч на 4 чэрвеня 1960 году, чацьвёра падлеткаў пайшлі ў паход да возера Бодам, дзе невядомы злачынец забіў трох зь іх і раніў чацьвертага. Нільс Вільгельм Густаўсан, які выжыў, пасьля здарэньня жыў нармальным жыцьцём пакуль у 2004 годзе яго не абвінавацілі ў забойстве сваіх сяброў. У кастрычніку 2005, акруговы суд апраўдаў Густаўсана па ўсіх абвінавачаньнях.[1]

Забойствы ўстурбавалі ўсю фінскую грамадзкасьць, а сюжэты пра іх сталі папулярнымі ў сродках масавай інфармацыі ў Фінляндыі, і, у далейшым, любая новая інфармацыя ці гіпотэза прыцягвала вялікую ўвагу. Фінскі мэлёдык-дэс-мэтал гурт Children of Bodom з гораду Эспа ўзяў сабе імя на падставе гэтай гісторыі й нават прысьвяціў ёй некалькі песьняў («Bodom beach terror», «Bodom after midnight», «Silent night, Bodom night» і іншыя).

Ахвяры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Майлі Ірмэлі Бьёрклунг і Анья Туўлікі, на момант забойства было 15 гадоў.
  • Сепл Антэра Бойсман, 18 гадоў
  • Нільс Вільгельм Густаўсан, 18 гадоў, адзіны які выжыў, арыштаваны ў 2004 за забойства, апраўданы ў кастрычніку 2005.

Уплыў забойства[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку гэтых падзеяў гурт Inearthed узяў сабе новую назву Children of Bodom.

Гіпотэзы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Празь некалькі гадоў — паміж 3 і 6 чэрвеня 1972 (блізка да 12-й гадавіны забойстваў) — мужчына ў сваёй перадсьмяротнай запісцы напісаў, што ён і ёсьць той самы Бодамаўскі забойца. У дзень забойства ён працаваў у кіёску паблізу ад возера й прадаў ахвярам ліманад. Ён проста ненавідзеў тых, хто ішоў у паход. Аднак, паліцэйскае расьсьледваньне выявіла алібі (ён нібыта спаў у сваім доме разам з жонкай і яна гэта пацьвердзіла).

У 2003, прафэсар Ёрма Пала апублікаваў кнігу, у якой высунуў сваю гіпотэзу аб гэтых забойствах. У 1960 годзе, Пала працаваў доктарам у найбліжэйшым шпіталі. Празь невялікі прамежак часу пасьля забойства, ён меў задавальненьне лячыць у шпіталі раны высокаму падазронаму мужчыне. Мужчына быў немцам Хансам Асманам, які нібыта зьяўляўся агентам Усходняй Нямеччыны. У вэрсіі Пала меўся недахоп у доказах і некаторая блытаніца. Паліцыя адхіліла гэтую вэрсію й заявіла што ў Асмана было жалезнае алібі. У 1997, незадоўга да сьмерці, Асман прызнаўся ў забойствах фінскаму журналісту.

Арышт Нільса Густаўсана[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У канцы сакавіка 2004, амаль праз 44 гады пасьля забойства, Нільс Густаўсан быў арыштаваны паліцыяй па падазрэньні ў гэтай справе. У пачатку 2005 фінскае фэдэральнае бюро расьсьледваньняў (Keskusrikospoliisi, KRP) заявіла, што арышт адбыўся пасьля таго, як былі праведзеныя новыя аналізы плямаў крыві. У адпаведнасьці з афіцыйнай заявай, Нільс Густаўсан, моцна раўнаваў аднаго з падлеткаў, Ірмэлі Б’ёрклунг, яго новую дзяўчыну. На целе Ірмэлі было мноства ўколаў нанесеных ужо пасьля сьмерці, тады як два іншыя падлеткі былі забітыя зь меншай жорсткасьцю.

Суд пачаўся 4 жніўня 2005. Падсудны абвінавачваўся ў трайным забойстве. Асноўны аргумэнт быў той, што пасьля паўторных аналізаў старых улік з прымяненьнем новых тэхналёгіяў такіх як аналіз ДНК узмацніў падазрон ў тым, што Густаўсан вінаваты. Абарона сьцьвярджала, што забойствы былі зьдзейсьненыя адным ці некалькімі пабочнымі людзьмі й Густаўсану былі таксама нанесеныя калецтвы, і з такімі калецтвамі ён ня змог бы зьдзейсьніць такую брудную справу. 7 кастрычніка 2005 Густаўсан быў апраўданы.

Пасьля апраўданьня ўрад Фінляндыі выплаціў яму €44 900 за маральную шкоду.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]