Перайсьці да зьместу

Вялікі кітайскі фаервол

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Вялікі кітайскі файрвол»)

«Вялікі кітайскі фаервол» (па-ангельску: Great Firewall of China, ад па-ангельску: Great Wall of ChinaВялікая кітайская сьцяна) — мянушка сыстэмы фільтраваньня зьмесьціва інтэрнэт у КНР. Афіцыйная назва сыстэмы — Праект «Залаты шчыт» (па-ангельску: The Golden Shield Project, па-кітайску: 金盾工程, jīndùn gōngchéng). Праект уяўляе сабой сыстэму сэрвэраў на інтэрнэт-канале паміж карыстальнікамі і правайдэрамі, якія фільтруюць інфармацыю.

Шэраг заходніх кампаніяў выконваюць патрабаваньні кітайскіх улад аб абмежаваньні доступу да інфармацыі. Па зьвестках арганізацыі «Рэпартэры бязь межаў», кітайская вэрсія пошукавай сыстэмы Yahoo! у выніках пошуку не паказвае вызначаную інфармацыю[1].

Сайт Вікіпэдыі таксама неаднаразова блякаваўся на тэрыторыі КНР[2]. У дадзены момант Вікіпэдыя часткова даступная ў Кітаі, але цалкам заблякаваная кітайская вэрсія Вікіпэдыі і некаторыя «адчувальныя» артыкулы ангельскай Вікіпэдыі. Чыньнік блякаваньня абумоўлены, у прыватнасьці, апісаньнем падзеяў у Кітаі траўня — чэрвеня 1989 году.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]