Блакітнае акно

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Блакітнае акно
Лазурнае акно
катэгорыя III (помнік прыроды) паводле МСАП
Azure Window 2009.JPG
РазьмяшчэньнеМальта
Каардынаты36°3′12.8″ пн. ш. 14°11′18.1″ у. д. / 36.053556° пн. ш. 14.188361° у. д. / 36.053556; 14.188361Каардынаты: 36°3′12.8″ пн. ш. 14°11′18.1″ у. д. / 36.053556° пн. ш. 14.188361° у. д. / 36.053556; 14.188361
Сярэдняя вышыня28 м

Блакітнае акно, ці Лазурнае акно (па-мальтыйску: it-Tieqa Żerqa) — вапняковая прыродная скала, якая дасягала 28 мэтраў у вышыню і мела форму аркі. Уваходзіць у Сьпіс сусьветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЭСКА з 1998 году па крытэрыях VII, VIII, IX і X. Разьмяшчалася на захадзе востраву Гоца (Мальта), у Міжземным моры, побач з унутраным морам Гоца і Блакітнай бухтай (па-ангельску: Dwejra Bay). Зьяўлялася месцам турызму і дайвінгу.

Пасьля шматгадовай натуральнай эрозіі, якая выклікала падзеньне часткі аркі, арка і слуп абваліліся ў час шторму 8 сакавіка 2017 году, а 9:40 па мясцовым часе[1][2].

Геалёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Арка сфармавалася абразіяй і дажджавой эрозіяй цягам 500 гадоў[3]. Скала складаецца з жоўтага вапняку, вядомага як глабігэрынавы. У сувязі з гэтым ад аркі адвальваліся кавалкі. Меркавалася, што яна разбурыцца цягам некалькіх гадоў пасьля 2010 году.

У красавіку 2012 году адбыўся адлом вялізнага кавалка, з-за чаго арка стала няўстойлівай і зьмянілася форма акна. Раніцай 8 сакавіка 2017 году Блакітная арка канчаткова абвалілася. Аб падзеі абвясьціў у Twitter прэм’ер-міністар Мальты Джозэф Мускат[4].

У фільмах[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Блакітнае акно можна бачыць у фільмах «Бітва тытанаў» (1981) на 104 хвіліне і «Граф Монтэ-Крыста» (2002) на 13-й хвіліне. Яго таксама можна пабачыць у тэлесэрыяле «Адысэй» (1997), які зьняў расейскі рэжысэр Андрэй Канчалоўскі і ў амэрыканскім сэрыяле «Гульні тронаў» у жанры фэнтэзі. Здымкі апошняга прывялі да палемікі ў сувязі з пашкоджаньнем экасістэмы[5].

Краявід, 30 жніўня 2012
Краявід, 30 жніўня 2012

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]