Беняконі (пагранічная застава)
Пагранічная застава «Беняконі» — падразьдзяленьне Лідзкага пагранічнага атраду на вучастку беларуска-летувіскай граніцы. Разьмешчана па адрэсе вёска Беняконі, вул. Міцкевіча, 17.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зьяўляецца правапераемнікам пагранічнага паста «Канвелішкі», сфармаванага ў студзені 1993 году, у складзе камэндатуры «Ліда» Смаргонскага пагранічнага атраду. З 2 сьнежня 2011 году пагранічная застава «Беняконі» прыступіла да аховы дзяржаўнай граніцы агульнай працягласьцю каля 40 кілямэтраў з новага месца дысьлякацыі. Новы комплекс пагранічнай заставы, пабудаваны па Праграме ўладкаваньня зьнешняй граніцы Саюзнай дзяржавы на пэрыяд 2007-2011 гадоў.
Умовы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Адлегласьць ад заставы да дзяржаўнай граніцы ўсяго каля 2,5 кілямэтраў, што дазваляе значна скараціць час рэагаваньня па абстаноўцы. Комплекс заставы абсталяваны найноўшым тэхналягічным абсталяваньнем, інфармацыйнымі, тэлекамунікацыйнымі, інжынэрнымі сеткамі і сыстэмамі відэаназіраньня. Таксама ў склад комплексу, які можа працаваць у аўтаномным рэжыме, увайшлі 8-кватэрны жылы дом, склад гаруча-змазачных матэрыялаў, гарадок для службовых сабак, спартовыя пляцоўкі, трансфарматарная станцыя, воданапорная вежа з артэзіянскімі сьвідравінамі, ачышчальныя збудаваньні. На першым паверсе будынка разьмешчаны службовыя памяшканьні, на другім — блёк харчаваньня і адпачынку вайскоўцаў.
Інцыдэнты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У ноч з 3 на 4 жніўня 2021 году на вучастку пагранічная застава «Беняконі» быў знойдзены паранены нелегальны мігрант з Іраку, які хутка памёр. Беларускія ўлады абвінавацілі ў зьбіцьці летувіскіх пагранічнікаў[1][2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Умер на руках у пограничников». На границе погиб житель Ирака. Он возвращался из Литвы, intex-press, 4-08-2021
- ^ Жителем приграничья, первым заметившим мигранта, оказался ветеран Афганистана, экс-сотрудник военкомата, intex-press, 4-08-2021