Лідзкі пагранічны атрад
Лідзкі пагранічны атрад — тэрытарыяльны орган пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь. Ахоўвае ўчастак беларуска-летувіскай граніцы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Лідзкі пагранічны атрад быў утвораны згодна пастановы прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 ліпеня 1997 году № 419 «Пра меры па ўзмацненні аховы Дзяржаўнай мяжы». Ён разьмясьціўся ў горадзе Ліда на тэрыторыі былога вайсковага гарадка 49 дывізіі ракетных войскаў стратэгічнага прызначэньня Расейскай Фэдэрацыі «Паўночны».
Працягласьць граніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Канчаткова ўчастак дзяржаўнай граніцы, які знаходзіцца ў зоне адказнасьці Лідзкага пагранатрада, сфармаваўся да 27 жніўня 2005 году па выніках працы сумеснай дэмаркацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь і Летувіскай Рэспублікі. Працягласьць ўчастка складае — 184.5 км, у тым ліку: сухапутнага — 111.5 км; рачнога — 66 км; азёрнага — 7 км.
Падразьдзяленьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заставы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пункты пропуску
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Камандзіры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першым начальнікам пагранічнага атрада прызначаны палкоўнік Аляксандар Мэндаль. Ён з групай афіцэраў кіраваньня прыступіў да выкананьня службовых абавязкаў 14 верасьня 1997 году.
У розны час Лідзкім памежным атрадам кіравалі палкоўнікі:
- Аляксандар Мэндаль
- Уладзімер Пыж
- Уладзімер Ляўда
- Мікалай Кукін
- Юры Брычак
- Аляксей Кузьменка
- Сяргей Жылінскі
- Аляксандар Давідзюк (на 2021 год)
Асаблівыя даты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Днём частцы вызначана 25 жніўня. У першую гадавіну ўтварэньня, 25 жніўня 1998 году, атрад атрымаў Баявы сьцяг.
Інцыдэнты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У ноч з 3 на 4 жніўня 2021 году на вучастку пагранічнай заставы «Беняконі» быў знойдзены паранены нелегальны мігрант з Іраку, які хутка памёр. Беларускія ўлады абвінавацілі ў зьбіцьці летувіскіх пагранічнікаў[1][2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Умер на руках у пограничников». На границе погиб житель Ирака. Он возвращался из Литвы, intex-press, 4-08-2021
- ^ Жителем приграничья, первым заметившим мигранта, оказался ветеран Афганистана, экс-сотрудник военкомата, intex-press, 4-08-2021