Перайсьці да зьместу

Бяляш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Беляшы»)

Бяля́ш (ад татарскага бәлеш, bәleş — пірог) — выраб зь цеста зь мясной, рыбнай і іншай начынкай; традыцыйная татарская страва, якая атрымала шырокае распаўсюджаньне ў грамадзкім харчаваньні (пераважна ў якасьці «хуткай ежы») па ўсім былым Савецкім Саюзе, у тым ліку ў Беларусі.

Арыгінальная татарская страва гатуецца з двух скавародных бліноў (або пластоў цеста) з начынкай, з зашчыпанымі краямі, вядомая ў многіх варыяцыях, можа быць як асноўнай стравай, так і дэсэртам. Аналягі беляшоў вядомыя ў большасьці цюрцкіх народаў, вельмі блізкія да іх бялюшы літоўскіх (беларускіх) татараў.

Гэты артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша ежа».