Белэнэргазасьцярога

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каардынаты: 53°52′37″ пн. ш. 27°38′16″ у. д. / 53.87694° пн. ш. 27.63778° у. д. / 53.87694; 27.63778

«Белэнэргазасьцярога»
Тып адкрытае акцыянэрнае таварыства
Дэвіз Мы захаваем вашае цяпло
Заснаваная 1 кастрычніка 1968 (55 гадоў таму)
Заснавальнікі Трэст «Цэнтрамантажхімізаляцыя»
Разьмяшчэньне Менск, Заводзкі раён, зав. Бехцерава, д. 7
Ключавыя фігуры Уладзімер Муха, Аляксандар Фабрыкаў
Галіна будаўніцтва
Прадукцыя абмуроўка
Абарачэньне 11,972 млн рублёў[1] (2016 г.; $5,987 млн)
Апэрацыйны прыбытак 0,556 млн руб. (2016 г.; $0,278 млн)
Чысты прыбытак 0,423 млн руб. (2016 г.; $0,212 млн)
Лік супрацоўнікаў 304 (2017 г.)
Матчына кампанія ДВА «Белэнэрга»

«Белэнэргазасьцярога» («БЭЗ») — дзяржаўнае будаўнічае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў кастрычніку 1968 году ў Менску пад назвай «Белэнэргамантажізаляцыя».

Прадпрыемства выконвае абмуроўку катлоў, процікаразійныя і цеплаізаляцыйныя будаўнічыя паслугі на большасьці трубаправодаў і электрастанцыяў Беларусі. Таксама ладзіць засьведчаньне якасьці цеплавой ізаляцыі збудаваньняў[2]. На 2017 год ААТ «Белэнэргазасьцярога» ўлучала 2 мантажныя пляцоўкі (Аршанская і Шацілавіцкая) і 10 вытворчых участкаў ва ўсіх абласьцях Беларусі з майстэрняй пры кожнай: Бабруйскі (Магілёўская вобласьць), Бярозаўскі (Белаазёрск, Берасьцейская вобл.), Гарадзенскі, Гомельскі, Лукомскі (Новалукомаль, Чашніцкі раён, Віцебская вобл.), Магілёўскі, Мазырскі (Гомельская вобл.), Менскі (вул. Мантажнікаў, д. 12), на Менскай ЦЭЦ-5 (пас. Сьвіслач, Пухавіцкі раён), Полацкі (Наваполацак, Віцебская вобл.).

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

18 верасьня 1968 году міністар энэргетыкі і электрыфікацыі СССР Пётар Непарожні падпісаў Загад № 197 аб стварэньні з 1 кастрычніка ў Менску кіраўніцтва «Белэнэргамантажізаляцыя» ў складзе трэста «Цэнтрамантажхімізаляцыя» для выкананьня цеплавой ізаляцыі абсталяваньня на цеплавых электрастанцыях (ЦЭС). На 1969 г. у склад прадпрыемства ўваходзіла 7 вытворчых участкаў у 5 з 6 вобласьцяў Беларускай ССР: Бабруйскі (Магілёўская вобласьць), Бярозаўскі (Берасьцейская вобл.), Гарадзенскі, Лукомскі (Чашніцкі раён, Віцебская вобл.), Магілёўскі, Менскі і Полацкі (Віцебская вобл.). У 1970 годзе ў склад прадпрыемства ўвайшоў Летувіскі ўчастак (Летувіская ССР). У 1971 г. — Смаленскі (Расейская СФСР). З 1972 г. дадалі Мазырскі (Гомельская вобл., БССР) і Рыскі (Латвійская ССР) ўчасткі. Адначасна дзейнасьць пашырылі на абмуроўку катлоў пры будаўніцтве ЦЭС. За савецкім часам у Беларускай ССР прадпрыемства ўдзельнічала ў разбудове Бярозаўскай і Лукомскай ДРЭС, Менскіх ЦЭЦ-2, ЦЭЦ-3 і ЦЭЦ-4, Аршанскай ЦЭЦ (Віцебская вобл.), міні-ЦЭЦ у Вялейцы]] (Менская вобл.) і Асіпавічах (Магілёўская вобл.), Пружанах (Берасьцейская вобл.) і Жодзіне (Менская вобл.). Праца ажыцьцяўлялася таксама ў 5 іншых рэспубліках СССР: Казаская ССР, Латвійская ССР (Рыская ЦЭЦ-2), Летувіская ССР (Летувіская ДРЭС), Расейская СФСР і Ўкраінская ССР. За межамі СССР працы выконваліся ў 8 краінах Азіі (5), Афрыкі (2) і Эўропы: Віетнам, Емэн, Ірак, Іран і Кіпр (ЦЭЦ Васілікас); Альжыр і Нігерыя; Грэцыя[2].

У 1975 г. далучылі Калінінградзкі ўчастак (Расейская СФСР). У 1976 годзе ў Менску стварылі ўчастак хімічнай засьцярогі для выкананьня процікаразійнай працы. У 1977 г. дадалі ўчасткі на Смаленскай ДРЭС (пас. Азёрны, Духаўшчынскі раён) і Смаленскай АЭС (Дзеснагорск, Рослаўскі раён), якія з 1981 г. разам са Смаленскім участкам склалі кіраўніцтва «Белэнэргазасьцярога». У 1983 г. стварылі Гомельскі ўчастак (БССР). У 1985 г. стварылі ўчастак на будоўлі Менскай атамнай цеплаэлетрацэнтралі (АТЭЦ) ў пасёлку Дружны (Пухавіцкі раён, Менская вобл., БССР). У выніку лік супрацоўнікаў дасягнуў 1200 чалавек. Цягам 1991 году ў сувязі з распадам СССР са складу прадпрыемства выйшлі Калініградзкі (Расея), Летувіскі (Летува) і Рыскі (Латвія) ўчасткі. У 1990-я гады прадпрыемства ўдзельнічала ва ўзьвядзеньні першага энэргаблёку Менскай ЦЭЦ-5 (пас. Дружны, Пухавіцкі раён). 15 лістапада 2010 году ўнітарнае прадпрыемства «Белэнэргазасьцярога» пераўтварылі ў адкрытае акцыянэрнае таварыства. На чэрвень 2012 г. прадпрыемства налічвала звыш 350 супрацоўнікаў, якія працавалі на 14 вытворчых участках і мантажных пляцоўках ва ўсіх абласьцях Беларусі. Удзельнічала ў перабудове завода «Інтэграл» у Менску і Беларускай ДРЭС у Аршанскім раёне (Арэхаўск)[2].

Кіраўнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ізраіль Шуба (з 1968-га)
  • Мікалай Рудабелец (1970-я — 1980-я)
  • Вацлаў Пракаповіч (канец 1980-х — 2007)
  • Уладзімер Зелянкоў (жнівень 2007 — канец 2012)
  • Юры Лявонаў (канец 2012 — 2016)
  • Уладзімер Муха (з 14 сакавіка 2016 г.)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Уладзімер Муха. Справаздача аб дзейнасьці ААТ «Белэнэргазасьцярога» за 2016 год (рас.) // ААТ «Белэнэргазасьцярога», 28 сакавіка 2017 г. Праверана 23 сьнежня 2017 г.
  2. ^ а б в Ад маленькай крынічкі энэргіі да атамнай станцыі // Зьвязда : газэта. — 14 чэрвеня 2012. — № 112 (27227). — С. 6. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]