Электрацэнтрмантаж
Тып | Адкрытае акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Дэвіз | Якасьць, бясьпека, безаварыйнасьць |
Заснаваная | 1 ліпеня 1962 (62 гады таму) |
Разьмяшчэньне | Менск, вул. Мантажнікаў, д. 37 |
Ключавыя фігуры | Генадзь Вялітчанка |
Галіна | Будаўніцтва |
Прадукцыя | Датчык, мэталаканструкцыя, разьмеркавальны шчыт(en) |
Абарачэньне | 279 млрд рублёў[1] (2013; $31,1 млн)[2] |
Апэрацыйны прыбытак | 29,1 млрд руб ($3,24 млн) |
Чысты прыбытак | 27,3 млрд руб ($3,04 млн) |
Лік супрацоўнікаў | 546 (2013) |
Матчына кампанія | «Белэнэрга» |
«Электрацэнтрмантаж» (ЭЦМ) — дзяржаўнае будаўнічае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў 1962 годзе. На 2014 г. налічваў адно наладачнае (Менск) і 7 мантажных падразьдзяленьняў ва ўсіх абласьцях краіны, што мелі вытворчыя майстэрні са станочным і грузападымальным абсталяваньнем, аўтамабільнай тэхнікай. У 2006 г. займеў даччынае прадпрыемства ў Расеі. Мантажныя падразьдзяленьні: №1 (Менск), №2 (Горадня), №3 (Гомель), №4 (Белаазёрск, Бярозаўскі раён, Берасьцейская вобласьць), №5 (Новалукомаль, Чашніцкі раён, Віцебская вобласьць), №6 (пасёлак Дружны, Пухавіцкі раён, Менская вобласьць) і №7 (Магілёў).
Вырабы і паслугі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадпрыемства вырабляе мэталаканструкцыі, датчыкі пад назіральна-вымяральныя прыборы і прылады аўтаматызацыі, электрашчытавое абсталяваньне, блёкі кіраваньня электрапрывадамі(en) засавак і злучальныя скрынкі(en). Ажыцьцяўляе пусканаладку(en) і ўзьвядзеньне акумулятарных станцыйных батарэяў, кабэльных лініяў і мэталаканструкцыяў, сетак зваркі і асьвятленьня, прыстасаваньняў уліку цеплавой і электрычнай энэргіі, сетак тэлевымярэньня і дыспэтчарскай сувязі, аўтаматызаваных прыстасаваньняў кіраваньня прыладамі. Займаецца ўладкаваньнем асноваў і падмуркаў збудаваньняў, пракладваньнем сетак сувязі і ўладкаваньнем каменных і жалезабэтонных пабудоваў. Узводзіць апоры і агароджы. Ажыцьцяўляе вонкавае атынкоўваньне і абліцоўваньне дахаў, гідра- і цеплаізаляцыйныя работы[3].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1962 г. у Менску заснавалі Мантажную ўправу № 8. 30 сьнежня 1992 г. яе ператварылі ў арэнднае прадпрыемства «Электрацэнтрмантаж», якое 7 верасьня 1994 г. сталася прадпрыемствам калектыўнай уласнасьці. 15 кастрычніка 1999 г. яго ператварылі ў ААТ[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Справаздача аб дзейнасьці ААТ за 2013 год (рас.) // Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь Праверана 4 сьнежня 2014 г.
- ^ Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2013 год // Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь Праверана 4 сьнежня 2014 г.
- ^ а б Віктар Пазьнякоў, Сяргей Старынаў. Увесь комплекс работаў — на сусьветным узроўні // Зьвязда : газэта. — 28 красавіка 2011. — № 79 (26943). — С. 1, 4-5. — ISSN 1990-763x.
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |