Перайсьці да зьместу

Беларускі інстытут навукі і мастацтва (выдавецтва)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Беларускі інстытут навукі і мастацтва
Абрэвіятура БІНіМ
Дата ўтварэньня 16 сьнежня 1951 (72 гады таму)
Юрыдычны статус грамадзкае аб’яднаньне
Месцазнаходжаньне Нью-Ёрк, ЗША
Дзейнічае ў рэгіёнах ЗША, Канада, Нямеччына
Старшыня Вітаўт Кіпель

Белару́скі інстыту́т наву́кі і маста́цтва (анг. Belarusan Institute of Arts and Sciences) — грамадзкая навукова-культурная арганізацыя беларускай эміграцыі ў ЗША, заснаваная 16 сьнежня 1951 году, зарэгістраваная 13 жніўня 1953 году як арганізацыя са штаб-кватэрай у Нью-Ёрку з абсягам дзейнасьці на ўсю тэрыторыю ЗША.

Друкаваны орган — навуковы штогоднік «Запісы» (выдаецца з 1952 году). Паводле стану на 2018 год выйшлі 39 выпускаў «Запісаў». У 1954—1963 гадах выдаваўся літаратурна-мастацкі часопіс «Конадні», у 1953—1969 гадах — інфармацыйны часопіс «Абежнік». Інстытут падтрымлівае сувязі з многімі бібліятэкамі сьвету, асабліва з Публічнай бібліятэкай у Нью-Ёрку. У розны час інстытут узначальвалі У. Тамашчык, Я. Ліманоўскі, В. Тумаш, А. Адамовіч, з 1982 году — В. Кіпель. З канца 1980-х гадоў інстытут наладжвае кантакты з арганізацыямі Беларусі[1].

У розныя гады колькасьць сябраў БІНіМ вагалася ад 100 да 200 чалавек. З 1990-х у БІНіМ працуюць і тутэйшыя навукоўцы з мэтраполіі[2].


Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]