Беларускі нацыянальны фронт
Выгляд
Белару́скі нацыяна́льны фронт (БНФ) — нацыяналістычная арганізацыя, створаная ў Вільні ў 1936 року. Кіраўнік — ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі.
Група стаяла на грунце незалежнасьці Беларусі, выступала супраць антыбеларускай дзейнасьці камуністаў. Выдавала газэту «Беларускі фронт». Перад прыходам Саветаў у 1940 року Вінцэнт Гадлеўскі і Мікола Шкялёнак зьбеглі празь мяжу ў Варшаву, дзе ксёндз Гадлеўскі апублікаваў праграму арганізацыі дзеля распаўсюду ў эўрапейскай дыяспары беларусаў. У гэты час БНФ служыў легальным прыкрыцьцём стваранай ваенізаванай арганізацыі Беларуская незалежніцкая партыя (БНП).
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |