Хрыстос прызямліўся ў Гародні (фільм)
| Жыціе і ўзьнясеньне Юрася Братчыка | |
| Житие и вознесение Юрася Братчика | |
| Жанр | прыгодніцкі фільм і драматычны фільм |
|---|---|
| Рэжысэр | Уладзімер Бычкоў, Сяргей Скварцоў |
| Сцэнарыст | Уладзімер Караткевіч |
| Заснаваны на | Хрыстос прызямліўся ў Гародні |
| У ролях | Леў Дураў Ільля Рутбэрг Леў Круглы Аляксей Сьмірноў Павал Кармунін Любоў Румянцава Вячаслаў Броўкін Данатас Банёніс і іншыя |
| Кампазытар | |
| Апэратар | |
| Мастак | Shavkat Abdusalamov[d] і Яўген Аляксеевіч Ігнацьеў[d] |
| Вытворчасьць | «Беларусьфільм» |
| Распаўсюд | Дзяржаўны камітэт СССР па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні[d] |
| Дата выхаду | 1967 (адноўлены ў 1989) |
| Працягласьць | 1 гадзіна 22 хвіліны |
| Краіна | СССР |
| Мова | расейская, беларуская |
| Старонка на IMDb | |
«Хрысто́с прызямлі́ўся ў Гаро́дні: Жыціе́ і ўзьнясе́ньне Юрася́ Бра́тчыка» — фільм кінастудыі «Беларусьфільм», зьняты ў 1967 годзе і адноўлены ў 1989 годзе. Сцэнар фільму зрабіўся асновай для раману Ўладзімера Караткевіча «Хрыстос прызямліўся ў Гародні».
Толькі ў 1989 годзе фільм быў адноўлены і паказаны публічна.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць]У старадаўнія часы голаду і татарскіх набегаў актор-сатырык Юрась Братчык зьяўляецца перад народам у абліччы Хрыста, і народ верыць у цуд. Гэтым вырашае скарыстацца хітры манах Басяцкі. Юрася і яго сяброў — «апосталаў» арыштоўваюць па загадзе кардынала, грыміруюць, апранаюць у адпаведныя адзеньні і выводзяць да народа. Галодны люд пачынае маліць пра хлеб, і Юрась вядзе натоўп да засекаў багацеяў. Зьбегшы ад кардынала, Юрась зь сябрамі хаваецца ў жаночым кляштары. З дапамогай народу яны разьбіваюць і татараў, і войска кардынала.