Ісус (фільм, 1999)
| Ісус | |
| Jesus | |
| Жанр | біяграфічны фільм і драматычны фільм |
|---|---|
| Рэжысэр | Роджэр Янг |
| Сцэнарыст | Сюзэт Куцюр |
| Прадусар |
|
| У ролях | |
| Кампазытар | Патрык Ўільямс |
| Апэратар | Рафаэль Мэртэс |
| Мантаж | Бэнджамін Вайсман |
| Вытворчасьць | CBS Television |
| Распаўсюд | CBS[d] і Netflix |
| Дата выхаду | 14 траўня 2000 |
| Працягласьць | 240 хв. |
| Краіна | ЗША |
| Мова | ангельская |
| Бюджэт | $20 000 000 |
| Старонка на IMDb | |
| http://www.luxvide.it/gesu-101.html Афіцыйны сайт | |
Ісу́с (па-ангельску: Jesus) — біблійны тэлевізійны фільм 1999 року, які пераказвае гісторыю Ісуса. Галоўныя ролі выканалі Джэрэмі Сыста (Ісус), Жаклін Бісэ (Марыя з Назарэту), Дэбра Мэсінг (Марыя Магдаліна) і Гары Олдмэн (Понтыюс Пілят).
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Фільм спалучае гісторыю чатыроў Эвангельляў і пазабіблійныя элемэнты, якіх няма ў Новым Запавеце. Ён акцэнтаваны болей на чалавечым аспэкце жыцьця Ісуса Хрыста. У адрозьненьне ад больш сьвятарскага і боскага адлюстраваньня ў ранейшых фільмах, тут Ісус выказвае эмоцыі на Язэпавым пахаваньні, кідае камяні ў Галілейскае мора пасьля сустрэчы з Сымонам Пятром і Якавам Зевядзеевым, танчыць на вясельлі ў Кане.
Акрамя вядомых біблійных эпізодаў, фільм таксама прадстаўляе пазабіблійныя сцэны — успамін пра першае падарожжа Ісуса ў Ерусалім зь Янам, відзеж пра войны і разбурэньні ў Хрыстова імя ў сярэднія і новыя вякі. Падобна й сатана прадстаўлены ў двух розных абліччах: у выглядзе сучаснага мужчыны і жанчыны ў чырвоным. Таксама ў фільме зьяўляецца зборны пэрсанаж(en), апакрыфічны рымскі гісторык на імя «Лівіё», які назірае і камэнтуе ўбачанае; меркавана ён названы паводле Лівіюса.
У ролях
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Саўндтрэк
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Jesus: Music from and Inspired by the Epic Mini-Series | ||
| Саўндтрэк Розныя | ||
|---|---|---|
| Выдадзены | 8 сакавіка 2000 | |
| Жанр | Госпэл | |
| Працягласьць | 180 хвіліна | |
| Лэйбл | Capitol Records/Sparrow Records | |
| Фармат | відэа на запатрабаваньне[d] | |
| Распаўсюднік | CBS[d] і Netflix | |
| Сынглы да Jesus: Music from & Inspired by the Epic Mini-Series | ||
|
||
8 сакавіка 2000 року выйшаў саўндтрэк да фільму Jesus: Music from and Inspired by the Epic Mini-Series[1].
| № | Назва | Выканаўца(-ы) | Працягласьць |
|---|---|---|---|
| 1. | «Jesus» (Тэма з арыгінальнага саўндтрэку) | Патрык Ўільямс | 2:49 |
| 2. | «I Need You» | Ліэн Раймс | 3:48 |
| 3. | «Jesus, He Loves Me» | Эрык Маккейн | 4:36 |
| 4. | «Nobody Ever (Only You)» | Стывэн Кэртыс Чэпмэн | 4:27 |
| 5. | «Spirit in the Sky» | DC Talk | 3:44 |
| 6. | «The Love That You’ve Been Looking For» | 98 Degrees | 4:33 |
| 7. | «Shining Star» | Яланда Адамс | 3:33 |
| 8. | «Love Can Change Your Mind» | Lonestar | 4:17 |
| 9. | «Fly to You» | Avalon | 3:49 |
| 10. | «When You Walked Into My Life» | Джэкі Вэляскез | 3:46 |
| 11. | «City by a River» | Hootie & the Blowfish | 3:49 |
| 12. | «Pie Jesu» | Сара Брайтман | 3:55 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Jesus: Music From & Inspired by the Epic Mini Series: Patrick Williams, Various Artists: Music (анг.). Amazon.com. Праверана 2011-09-27 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйная бачына (анг.)
- «Ісус» на Allmovie
- Ісус (анг.) на сайце IMDb