Беларуска-амэрыканскі грамадзкі цэнтар
Белару́ска-амэрыка́нскі грама́дзкі цэ́нтар (БАГЦ)[1] — беларускі грамадзка-культурны асяродак у месьце Саўт-Рывэры (штат Нью-Джэрзі, ЗША), заснаваны ў 1972 годзе пры царкве імя Сьв. Эўфрасіньні Полацкай. Кіроўны орган — управа, старшынямі якой у розны час былі Б. Шчорс, М. Бахар, Ж. Навумчык. Культурную праграму каардынуе Беларускае культурна-мастацкае таварыства, якое з 1974 году ладзіць паказы твораў беларускіх мастакоў і ўмельцаў. Працуе жаночы хор «Каліна», Беларуская тэатральная студыя, нядзельная школа, Беларускае спартовае аб’яднаньне; у 1975—1985 гадах для моладзі ладзіліся адукацыйныя курсы. Пры цэнтры працуюць бібліятэка, друкарня. У Саўт-Рывэры выдаюцца часапісы «Царкоўны сьветач», «Беларуская думка», «Сяўбіт», «Беларускі праваслаўны каляндар».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Беларуска-амерыканскі грамадскі цэнтр (БАГЦ) у Саўт-Рыверы Belarusian NGO abroad. Solidarity with Belarus Information Office. Праверана 23 чэрвеня 2020 г.