Беларускае аб’яднаньне студэнтаў
Беларускае аб’яднаньне студэнтаў (коратка — БАС) — грамада беларускіх маладых людзей, якія вучыліся ў польскіх ВНУ. Пераважана яго членамі былі грамадзяне Польшчы, якія вучыліся ў Беластоку. Яны займаліся грамадзка-культурнай, асьветнай, выдавецкай, турысцкай дзейнасьцю.
Заснаваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Устаноўчы зьезд адбыўся 14 красавіка 1988 г. у Варшаве.
У сьнежні 1981 г. з увядзеньнем ваеннага становішча ў Польшчы дзейнасць БАС спынена.[1] У 1982 г. працавала нелегальна. З 1983 г. беларускія студэнты дзейнічалі легальна ў рамках Рады культуры пры Цэнтральнай радзе культуры таварыства польскіх студэнтаў у Варшаве. Аднаўленчы заснавальніцкі сход БАС у Беластоку адбыўся 17 красавіка 1988 г. 22 красавіка 1988 Заснавальніцкі камітэт БАС зацьвердзіў праект статуту і падрыхтаваў дакуманты для рэгістрацыі. 29 лістапада 1988 г. БАС быў зарэгістраваны, а 17 сьнежня 1988 г. адбыўся першы зьезд БАС.
Управа
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вышэйшыя кіруючыя органы — вальны сход і галоўная рада (знаходзілася ў Варшаве, з 1991 у Беластоку). Гурткі дзейнічалі ў ВНУ Беластока, Варшавы, Гданьска, Любліна, Ольштына, адзін у ЗША. Выдавала бюлетэнь «Апошнія паведамленьні БАС» (№ 1-3, 1981, 1988), «Сустрэчы» (№ 1-13, 1983—1990), у штоднёвіку «Ніва» штомесячна зьмяшчалі старонку «Прысутнасьць». З 1991 г. БАС — член-заснавальнік Рады беларускіх арганізацый у Польшчы. З 1988 г. БАС узначальвалі Я. Вапа, У. Пац, Б. Кучынская (з 1991 г.).
На некамэрцыйнай аснове на лясной паляне Борык каля мястэчка Гарадок з 1990 да 2019 года БАС праводзіў штогадовы фестываль беларускай альтэрнатыўнай і рок-музыкі «Басовішча».
Канец дзейнасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паступова арганізацыя слабела. Як заўважыў публіцыст Ян Максімюк, Беларускае аб’яднаньне студэнтаў ад пачатку 21 стагодзьдзя існавала толькі як арганізацыйны камітэт «Басовішча»[2]. У 2019 годзе БАС прыпыніла сваю дзейнасьць.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Славамір Іванюк, 25-lecie Białoruskiego Zrzeszenia Studentów Архівавана 28 верасня 2011., «Беларускі грамадска-культурны часопіс» (pol. «Czasopis. Białoruskie pismo społeczno-kulturalne») 05/2006 (пол.)
- ^ svaboda.org
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Іванюк, С. Беларускае аб’яднанне студэнтаў / С. Іванюк // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 1. А — Беліца / БелЭн; Рэдкал.: М. В. Біч (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. — С. 350. — ISBN 5-85700-074-2.