Беларускае Вызвольнае Войска
Беларускае Вызвольнае Войска (БВВ)[1] або Беларускае Нацыянальна-Вызвольнае Войска (БНВВ)[2] — беларуская нацыянальная вызвольная арганізацыя, якая ў другой палове 1990-х гадоў вяла збройнае змаганьне з прарасейскім рэжымам Лукашэнкі[3].
БВВ правяла шэраг акцыяў у 1997 годзе: 1 красавіка ў Менску абстралялі Расейскую амбасаду, 28 красавіка адбыўся выбух на газакампрэсарнай станцыі ў Менскай вобласьці, а 30 красавіка — выбух на газапровадзе Таржок — Менск — Івацэвічы. 10 верасьня адбыліся выбухі перад будынкам суду Савецкага раёну Менску. У прэсе зьявіліся паведамленьні ад імя Беларускага нацыянальна-вызвольнага войска, у якіх гаварылася, што гэтая арганізацыя бярэ на сябе адказнасьць за выбухі[2].
Пазьней з прычыны браку пэрспэктывы ў змаганьні арганізацыя спыніла сваё існаваньне. Па расейскім уварваньні ва Ўкраіну ў 2022 годзе, якое адкрыта прадэманстравала, што Беларусь знаходзіцца пад поўнай акупацыяй Расеі, беларускі палітык і грамадзкі дзяяч Зянон Пазьняк выступіў з заклікам аднавіць беларускую вызвольную армію[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Севярынец П. Пакаленьне Маладога Фронту. Гісторыя моладзі, народжанай у 1970—1985 гадах. — Менск, 2004.
- ^ а б Казус БНВВ, Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё, 16 верасьня 2007 г.
- ^ а б Гэта вайна на выжыванне. Вялікае інтэрв’ю з Зянонам Пазняком, Белсат, 24 студзеня 2022 г.