Перайсьці да зьместу

Батальён паліцыі «Арцёмаўск»

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Батальён паліцыі «Арцёмаўск»
Батальйон поліції «Артемівськ»

Эмблема батальёну
Гады існаваньня травень 2014 — кастрычнік 2015
Краіна Сьцяг Украіны Украіна
Падпарадкаваньне  МУС
Функцыя Ахова грамадзкага парадку
Колькасьць 200
Удзел у

Вайна на Данбасе:[1]

Дзейны камандзір Канстанцін Матэйчанка

Батальён паліцыі «Арцёмаўск» (па-ўкраінску: Батальйон поліції «Артемівськ») — колішні батальён патрульнае службы міліцыі асаблівага прызначэньня, створаны ў траўні 2014 року на тэрыторыі Днепрапятроўскае вобласьці ў структуры абласнога кіраваньня ўнутраных справаў[2]. Расфармаваны 5 кастрычніка 2015 року загадам МУС Украіны, з адабраных байцоў батальёна створанае новае падразьдзяленьне хуткага рэаґаваньня.[3]

Фармаваньне батальёна пачалося 2 траўня 2014 року на тэрыторыі Днепрапятроўшчыны. Згодна з паведамленьням аддзела па сувязях з грамадзкасьцю Галоўнага кіраваньня МУС Украіны ў Днепрапятроўскае вобласьці, асноўнаю задачаю навастворанага батальёна павінна было стаць забесьпячэньне грамадзкага парадку на блёкпастах у зоне правядзеньня АТА на Данеччыне, ахова насельніцтва ад сэпаратыстаў і тэрарыстаў, іншых парушальнікаў парадку, а таксама выкананьне іншых задачаў, якія будуць вызначацца кіраўніцтвам МУС Украіны. У склад батальёна маглі ўступаць жыхары любых абласьцей Украіны, гатовыя адстойваць тэрытарыяльную цэласнасьць дзяржавы, з поўнаю сярэдняю або вышэйшаю адукацыяю ва ўзросьце ад 19 да 45 рокаў, якія прайшлі службу ва Ўзброеных сілах Украіны і ня маюць асуджанасьці. Перавага аддавалася асобам, якія праходзілі сапраўдную страявую службу, мелі добрую фізычную падрыхтоўку і спартовыя дасягненьні[4][5].

Па сьцьвярджэньні міністра ўнутраных справаў Украіны Арсэна Авакава на 5 чэрвеня 2014 асабісты склад батальёна быў укамплектаваны выключна жыхарамі Данецкае вобласьці[6].

5 кастрычніка 2015 року загадам МУС Украіны батальён патрульнае службы міліцыі асаблівага прызначэньня «Арцёмаўск» ды рота «Туман» расфармаваныя. З найлепшых байцоў, большасьць зь якіх прайшлі такія «гарачыя пункты» як Дэбальцава, створаны новы асобны падрозьдзел хуткага рэаґаваньня на экстраныя сытуацыі. Галоўныя задачы батальёна — удзел у спэцапэрацыях, спыненьне масавых беспарадкаў, неадкладнае рэаґаваньне на ўсе зьмены апэратыўнага становішча.[3][7]

На пачатку траўня 2014 року камандзірам батальёну «Арцёмаўск» быў прызначаны Канстанцін Матэйчанка, які таксама заняў пасаду старшыні Красналіманскае раённае дзяржаўнае адміністрацыі Данецкае вобласьці[1].

Пасьля вызваленьня ад тэрарыстаў Краснага Ліману, батальён «Арцёмаўск» супольна са зводным атрадам міліцыі пачаў патруляваньне вуліцаў і нясеньне службы ў горадзе[6].

1 ліпеня 2014 року батальён разам з падрозьдзеламі Нацыянальнае ґвардыі браў удзел у вызваленьні ад тэрарыстаў сяла Закітнае ў Красналіманскім раёне Данецкае вобласьці ды пачаў усталяваньне блёкпастоў на подступах да Арцёмаўскага раёну Данеччыны[8][9].

Увечары 4 ліпеня 2014 року батальён зьдзейсьніў выведчы рэйд да места Арцёмаўску, дзе зьнішчыў мясцовы штаб тэрарыстаў «ДНР»[10].

6 ліпеня байцы батальёна працягвалі ўладкаваньне блёкпастоў вакол Арцёмаўскага раёну Данеччыны[11].

27 ліпеня 2014 року байцы батальёна вызвалілі мястэчка Зайцэва Горлаўскае мескае рады[12].

30 ліпеня 2014 року байцамі батальёна вызваленая ад тэрарыстаў чыгуначная станцыя Мікітаўка, блёкпост Маёрскі й будынак ЖЭКу па вуліцы Фадзеева, дзе быў аснаўны штаб прадстаўнікоў пазапраўных узброеных фармаваньняў у ваколіцах Горлаўкі Данецкае вобласьці. Над будынкам участковага пункту міліцыі Мікітаўскага райаддзелу ў Горлаўцы ўзьняты дзяржаўны сьцяг Украіны[13].

  1. ^ а б Командир батальйону «Артемівськ»: Нехай армією керують командири, які вже знають, що таке війна
  2. ^ У Дніпропетровщині набирають добровольців у батальйони «Дніпро-1», «Артемівськ» та «Січеслав»
  3. ^ а б Батальйон Артемівськ реорганізували: із спецпідрозділу вигнали випадкових людей Праверана 2016-10-17 г.
  4. ^ У Дніпропетровську формуються батальйони «Луганськ-1» і «Артемівськ»
  5. ^ У Дніпропетровську продовжується набір до батальйонів патрульної служби міліції особливого призначення «Дніпро-1», «Луганськ-1», «Артемівськ» та «Січеслав» (ВІДЕО)
  6. ^ а б Красны Ліман зноўку пад сьцягам Украіны, гараджане радуюцца — Авакаў
  7. ^ На Данеччыне створаны міліцэйскі адмыспарозьдзел хуткага рэаґаваньня (фота) (укр.) Праверана 2016-10-17 г.
  8. ^ Цикл «Восток». Фильм семнадцатый. «Зачистка»
  9. ^ Українські війська встановлюють блокпости на підступах до Артемівська — ЗМІ
  10. ^ Силовики знищили штаб «ДНР» в Артемівську
  11. ^ Сили Нацгвардії взяли під контроль село Закотне
  12. ^ Як батальйон «Артемівськ» повісив український прапор на підступах до Горлівки
  13. ^ Батальйон Артемівськ повідомляє про «зачистку» території навколо Горлівки

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вонкавыя відэафайлы
1. Цикл «Восток». Фильм семнадцатый. «Зачистка»  // Громадське ТБ, 2 липня 2014.
2. Цикл «Восток». Фильм одинадцатый. «Комбат»  // Громадське ТБ, 30 червня 2014.
3. Старшина батальона «Артемовск».
4. Батальон «Артемовск».
5. Батальон «Артемовск» освобождает поселок Зайцево Горловский район.
6. Комбат батальона «Артемовск».
7. Батальйон «Артемівськ» наводить порядок у Артемівську.