Перайсьці да зьместу

Батальён КАП «Будслаў»

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Батальён КАП «Будслаў» (па-польску: Batalion KOP «Budsław») — польскі вайсковы пададдзел КАП міжваеннай Польскай Рэспублікі.

Назва адзінкі паходзіць ад мястэчка Будслаў, якое ўваходзіла тады ў Віленскае ваяводзтва, і дзе месьціўся гарнізон батальёну.

Змабілізаваны батальён быў далучаны ў рэзэвовую структуру 35-й Дывізіі Пяхоты як 1 батальён 207-га палку пяхоты, падзяліўшы лёс іншых аддзелаў, якія абаранялі Львоў у верасьні 1939 году.

Пасьля сыходу батальёну да 35-й Дывізіі Пяхоты гарнізон у Будславе аднавіў склад за кошт рэкрутаў і рэзэрвістаў. Батальён увайшоў у склад Палка КАП «Вялейка», і пасьля ўваходу Чырвонай Арміі 17 верасьня 1939 прымаў удзел у абароне мяжы ад савецкага войска.

  • dr Jerzy Prochwicz. Walki oddziałów KOP na obszarach północno-wschodniej Polski // Białoruskie Zeszyty Historyczne № 13, Białystok 2000.
  • dr Jerzy Prochwicz, Andrzej Konstankiewicz, Jan Rutkiewicz. Korpus Ochrony Pogranicza 1924—1939. — Warszawa: wyd. Barwa i Broń, 2003. ISBN 83-900217-9-4.