Барыс Акрэсьцін
| Барыс Акрэсьцін Борис Семёнович Окрестин | |
| 18 лютага 1923 — 6 ліпеня 1944 | |
| Месца нараджэньня | Масква, РСФСР |
|---|---|
| Месца сьмерці | Абчак, Менская вобласьць, Беларуская ССР |
| Прыналежнасьць | |
| Род войскаў | Вайскова-паветраныя сілы |
| Гады службы | 1942—1944 |
| Званьне | гвардыі старшы лейтэнант |
| Частка | 74-ы гвардзейскі штурмавы авіяцыйны полк 1-й гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай дывізіі) |
| Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
| Узнагароды | |
| Сувязі | паветраны стралок: Віктар Саладухін |
Бары́с Сямёнавіч Акрэ́сьцін (па-расейску: Бори́с Семёнович Окре́стин; 18 лютага 1923, Масква, РСФСР — 6 ліпеня 1944, каля Менску) — савецкі лётчык, Герой Савецкага Саюзу.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзіўся ў сям’і працоўнага. Скончыўшы 7 клясаў, паступіў у аэраклюб маскоўскага «Мэтрабуду», пасьля чаго працаваў авіятэхнікам ды лётчыкам-інструктарам у аэраклюбе.
У 1942 року прызваны ў шэрагі РСЧА. У 1943 уступіў ва УКП(б).
У часе бітвы за Сталінград лётаў на самалёце По-2 у палку начных бамбавікоў, зьдзейсьніў 300 баявых вылетаў. Далей перавучваўся на самалёт Іл-2.
Цяжка паранены над Нікопалем, пасьля лекаваньня ў шпіталі вярнуўся ў свой полк. Да канца сьнежня 1943 року выканаў 381 баявы вылет, падчас якіх зьнішчыў больш за 40 танкаў, 2 бранямашыны, 2 самалёты й іншую баявую тэхніку, а таксама жывую сілу суперніка.
Загадам № 3370 Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР ад 13 красавіка 1944 року за ўзорнае выкананьне баявых заданьняў камандаваньня на фронце барацьбы зь нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства гвардыі старэйшаму лейтэнанту Барысу Сямёнавічу Акрэсьціну было нададзенае званьне Героя Савецкага Саюзу з наданьнем ордэна Леніна і мэдаля «Залатая Зорка».
Барыс Акрэсьцін загінуў 6 ліпеня 1944 року за 20 кілямэтраў на паўднёвы ўсход ад Менску, накіраваўшы палаючы самалёт на скопішча варожых войскаў. Загадам 1 паветранай арміі № 51/н ад 20 жніўня 1944 пасьмяротна ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені.
Пахаваны з вайсковай пашанай на вайсковых могілках у Менску.
Памяць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Імя Барыса Акрэсьціна маюць: вуліца і завулак у Менску, вуліца ў Лідзе Гарадзенскай вобласьці[1]; гімназія №30 у Менску[2].
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Куликова, Ксения (23 красавіка 2020) «Улица имени героя». Подвиги как у Гастелло, и не только: какие улицы Лидчины названы в честь летчиков? (рас.). Лидская газета. Праверана 1 жніўня 2021 г.
- ↑ Гісторыя Аб гімназіі. Гімназія №30 г. Мінска. Праверана 1 жніўня 2021 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Вуліца імя Акрэсьціна (рас.) // Менск-навіны
- «Героі краіны» (рас.)
- Нарадзіліся 18 лютага
- Нарадзіліся ў 1923 годзе
- Памерлі 6 ліпеня
- Памерлі ў 1944 годзе
- Героі Савецкага Саюзу
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сьцягу
- Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (СССР)
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя мэдалём «За абарону Сталінграда»
- Удзельнікі нямецка-савецкай вайны
- Лётчыкі Другой сусьветнай вайны
- Лётчыкі, якія зьдзейсьнілі таран
- Пахаваныя на Вайсковых могілках
- Сябры КПСС
- Памерлі ў Менскім раёне
- Савецкія лётчыкі
- Савецкія вайскаводы
- Загінулі ў баях нямецка-савецкай вайны





