Бароўскія
Выгляд
Бароўскія | |
Герб Любіч
| |
Тытул: | князі |
Прызнаныя ў: | Рэч Паспалітая |
Апошні з роду: | Адам Бароўскі (?-п.1654) |
Бароўскія (Baroŭskija) — беларускі княскі[1] род невядомага паходжаньня. Карысталіся гербамі Агоньчык,Любіч, Пілява, Прус I, Ястрабец[2]. Невядома таксама, па якім Бароўску яны пачалі звацца. Вядомыя адно імёны, нязьвязваемыя, за невялікім выключэньнем, у радаводны ланцуг: Багдан (?-п.1499); Барталамей (?-п.1528); Габрыель, які атрымаў прывілей на маёнтак Дарва ля Коўні; Мартын (?-п.1629), падлясьнічы Вілкійскі на Жмудзі ў 1620—1629; Стафан (?-п.1633); Адам (?-п.1654); Рафал (?-п.1648). Вядомы невялікі ланцуг нашчадкаў князя Юр’я (?-п.1563). Хутчэй за ўсё род згас напрыканцы XVII ст.
Юры Бароўскі(?-п.1563), цівун каршэўскі[3]; ж-Барбара Юрлова
- Леў(?-п.1599)
- Алена(?-п.1561), м-Яраш Квілецкі
- Міхал(?-да 1596), цівун каршэўскі
- Шчасная, м- Аляксандар Каціровіч(?-п.1567)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Бароўскія(недаступная спасылка) Быхаўскае Падруцьце/вёска Грыбавец
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Тытулаваныя роды. Князі. Згуртаваньне Беларускай Шляхты
- ^ Гербоўнік беларускай шляхты. — Т. 1. — Мінск, 2002.
- ^ А. Экземплярский. Великие и удельные князья Северной Руси в татарский период с 1238 по 1505 гг. Ч.12. Удельное княжество серпуховское.