Банальная рыфма
Выгляд
Бана́льная ры́фма — рыфма, якая ў выніку частага ўжываньня рознымі паэтамі страціла сваю навізну і неспадзяванасьць. Яшчэ А. Пушкін высьмейваў сваіх сучасьнікаў-паэтаў за эксплюатацыю банальных рыфмаў тыпу кровь — любовь, розы — морозы і г. д. У кожнай нацыянальнай паэзіі ёсьць свае банальныя рыфмы, супраць якіх змагаецца літаратурная грамадзкасьць. У беларускай паэзіі такія рыфмы, як сонца — аконца — бясконца, сьнег — сьмех, век — чалавек, сьлед — сьвет і некаторыя іншыя, успрымаюцца сёньня як банальныя рыфмы, сугуччы ніжэйшага гатунку.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн. — Менск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2000 ас. — ISBN 985-08-0598-6
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1000 ас. — ISBN 985-11-0197-4
Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |