Перайсьці да зьместу

Балванка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Балванка
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Браткава
Вусьце Лань
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Менская вобласьць
Даўжыня 15 км
Плошча басэйну 69 км²
Нахіл воднай паверхні 2,1 ‰

Балва́нка, Балвань — рака ў Капыльскім і Клецкім раёнах Менскай вобласьці, прыток ракі Лані (басэйн Дняпра). Даўжыня 15 км. Плошча вадазбору 69 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,1‰.

Пачынаецца за 1 км на паўночны ўсход ад вёскі Браткава Капыльскага раёну, цячэ раўнінай, якая атачае Капыльскую граду. Упадае ў Лань за 1 км на захад ад вёскі Рубеж Клецкага раёну. На ўсім працягу мае каналізаванае рэчышча. На рацэ каля вёскі Запольле Клецкага раёну сажалка плошчай 16 га[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 52
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 52