Байсангур Бэнойскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Байсангу́р (Байсунгур) Бэно́йскі (чач. Бенойн БойсгӀар[1]) (1794, Бэной, Чачэнія — 1861, Хасаў-Юрт, Дагестан) — чачэнскі вайскавец XIX ст., наіб імама Шаміля. Актыўны ўдзельнік Каўкаскае вайны 1817—1864. Нацыянальны герой чачэнскага народу.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Могила Байсангура.jpg

Сын селяніна Эды. Пра жыцьцё да 1830-х вядома вельмі мала. Калі Газы-Магамэд быў абвешчаны імамам, адразу ж далучыўся да яго руху. Увесну 1832 пад Гудэрмэсам ў конным баі разьбіў ўшчэнт грэбенскі казачы полк, захапіў дзьве трафэйныя гарматы.

Пад сьцягамі Шаміля[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1839 даў прысягу вернасьці імаму Шамілю. Пасьля гэтага быў прызначаны наібам Бэною. Мазунам (намесьнікам наіба) стаў брат Байсангура Салтамурад.

У 1842 на чале аддзелу горцаў удзельнічаў у Ічкерынскай бітве пад агульным камандаваньнем Шуайба Цэнтароеўскага. Быў паранены, надалей узнагароджаны Шамілём мэдалём за адвагу.

У 1845, удзельнічаючы ў Даргінскай бітве, атрымаў цяжкае раненьне й пазбавіўся рукі.

У 1847 царскія войскі атачылі аул Гергебіль у горным Дагестане. Аднавокі й аднарукі Байсангур з сваім аддзелам бэнойцаў абараняў участак абароны ў раёне садоў. Падчас аднаго з штурмаў гарматным ядром яму адарвала нагу. У насталым зьмярканьні беспрытомнага Байсангура падабралі царскія жаўнеры. Палоннага Байсангура пад вялікім канвоем адправілі з Дагестану ў крэпасьць Грозную. Па дарозе на калёну напалі мюрыды на чале з Салтамурадам і вызвалілі наіба.

Яшчэ да канца не акрыяўшы ад ранаў, прыняў удзел у абароне аула Салты. Аднаногага, аднавокага й аднарукага Байсангура падчас баёў рамянямі прывязвалі да каня.

У 1857—1859 царскія войскі распачалі шырокамаштабны наступ у Чачэніі й Дагестане. Пабітыя наібы Шаміля адзін за адным здаліся на літасьць пераможцаў. Толькі некалькі наібаў, сярод якіх быў і Байсангур, засталіся вернымі Шамілю.

Паўстаньне 1860—1861[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праз год пасьля паланеньня Шаміля, Байсангур і былыя наібы Шаміля Ума Дуеў і Атабі Атаеў узьнялі новае паўстаньне ў Чачэніі. У чэрвені 1860 аддзел Байсангура й Салтамурада нанёс паразу войскам царскага генэрал-маёра Мусы Кундухава ў баі каля мястэчка Пхачу. Пасьля гэтае бітвы Бэной на 8 месяцаў аднавіў сваю незалежнасьць ад Расеі.

Згуба[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля паразы асноўных сіл паўстанцаў, Байсангур зь некалькімі набліжанымі хаваўся ў навакольлях сяла Бэной. У адным з баёў пад Байсангурам быў забіты конь і ён патрапіў у палон.

Увесну 1861 Байсангур Бэнойскі быў адданы ваенна-палявому суду й павешаны. Іншыя ўдзельнікі паўстаньня, у тым ліку сыны Байсангура Алхазур і Тахір, былі сасланыя ў Сыбір.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]